нядзеля, 28.05.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Які турызм у Горках: абмяркоўваем разам з "Будзьма!" – 8 лістапада

30.10.2018 – 22:56 | 788

Чым Горкі і Горацкі раён можа зацікавіць сённяшняга турыста-суайчынніка і турыста-замежніка? Высветлім гэта 8 лістапада на афлайнавым ток-шоу ад кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Турызм, як сёння любяць казаць, бывае розны: культурніцкі, экалагічны, падзейны, гастранамічны, медыцынскі, паломніцкі, прыгодніцкі… Крытэры і падыходы кожны вызначае для сябе сам.

Што ж цікавага могуць прапанаваць Горкі турыстам? Запрашаем высветліць гэта 8 лістапада разам з адмыслоўцамі ў сферы турызму, краязнаўства, культуры, маркетынгу на афлайнавым ток-шоу пад назвай "Турыстычная прывабнасць горада: якія моцныя бакі маюць Горкі?".

Гаворка будзе ісці ў трох кірунках:

  • гарадское асяроддзе і турыстычная інфраструктура: як горад сустракае сваіх гасцей і наколькі ўтульна ім на вуліцах Горак?
  • гістарычна-культурніцкая спадчына: што з архітэктурных адметнасцяў, помнікаў удала пазіцыянуецца, а што несправядліва застаецца па-за турыстычнымі маршрутамі?
  • падзейны турызм: якія мерапрыемствы прэтэндуюць на званне візітоўкі горада?

Запрашаюцца ўсе цікаўныя!

Дата: 8 лістапада (чацвер).

Месца: канферэнц-зала моладзевага культурна-забаўляльнага цэнтра "Амфітэатр" па адрасе: Горкі, Мічурына, 4а.

Пачатак: 18:00.

budzma.by

Падзяліцца