У гэту суботу 20 кастрычніка ў Горках наш клуб сустрэнецца з лідарам чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі.
Чым завершыцца матч з брэсцкім "Рухам", вы можаце ўбачыць на ўласныя вочы на гарадскім стадыёне. Пачатак гульні – а 14:00.
Да гэтай сустрэчы Горкі выйгралі чатыры сустрэчы запар. Усяго на рахунку нашых футбалістаў з пачатку чэмпіянату пяць перамог у 24 гульнях, а ў супернікаў з Брэста – 19.