У гэту суботу 15 верасня ў Горацкай рымска-каталіцкай парафіі адзначаць свята ў гонар Маці Божай Бялыніцкай. Мясцовы прыход носіць яе імя, таму гэта – парафіяльнае свята.
Імша пачнецца а 12:00 па адрасе завулак Валадарскага, 8, 10. Там месціцца капліца.
Бялыніцкі абраз Божай Маці лічыцца цудатворным і шануецца каталіцкім, праваслаўным ды ўніяцкім насельніцтвам на ўсходзе Беларусі.
Перад абразом моляцца пра вылячэнне ад хвароб і суцяшэнне ў скрусе.