Бібліятэка імя Д.Р.Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі шчыра віншуе сваіх калег і ўсіх карыстальнікаў бібліятэчных паслуг з Днём бібліятэк! Чакаем усіх на нашых імпрэзах, што плануюцца ў новым навучальным годзе. Першая – у пятніцу 14 верасня. Пачатак а 15:00.
У сустрэчы будуць удзельнічаць даследчыкі жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага, пісьменнікі, журналісты, студэнты і выкладчыкі БДСГА, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк.
Сярод іх:
- Дзмітрый Яцкевіч, дырэктар "Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры";
- Таццяна Дасаева, доктарка філалагічных навук, прафесарка, загадчыца кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры факультэта журналістыкі БДУ;
- Тэрэза Голуб, кандыдатка філалагічных навук, Лаўрэатка літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага, укладальніца Збору твораў Максіма Гарэцкага;
- Аляксандра Чарнавокая, даследчыца жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага;
- Віктар Шніп, паэт, галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура";
- Алег Вінярскі, рэжысёр, артыст Беларускага радыё;
- Паліна Саўген, вядучая навуковая супрацоўніца навукова-экспазіцыйнага аддзела, аўтарка выставы "Максім Гарэцкі. "Ахвярую сваім "Я"… ".
Прыходзьце, заўсёды вам рады!