18 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі завяршыўся для ФК "Горкі" нічыёй. З лікам 1:1 нашы спартоўцы згулялі з "Энергетыкам-БДАТУ" (Мінск).
Аўтарам горацкага голу стаў Станіслаў Булах.
У гэту суботу 25 жніўня Горкі правядуць хатнюю сустрэчу з Івацэвічамі. Пачатак а 17:00.
Наш клуб зараз на 14-ым, перадапошнім месцы турнірнай табліцы чэмпіянату, суботні супернік займае сёмы радок.