Узгорак
Надвор'е ў Горках
ПершаяГоркіДрыбінМсціслаўБДСГАРэгіёнГоркі ТВ Дадай сваю навіну!
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА | Нашы выданні | Мясцовы Інтэрнэт

100 гадоў маршалу Якубоўскаму. Працяг.
17.01.2012 г.
Вядомы гісторык і краязнаўца Уладзімір Ліўшыц працягвае друкаваць часткі сваёй новай кнігі да стагадовага юбілея з дня нараджэння нашага земляка, двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Ігнацьевіча Якубоўскага (на фота).

Камандзiр танкавай брыгады

Увесну 1942 году Іван Ігнацьевіч быў прызначаны камандзірам 91 асобнай танкавай брыгады.

Брыгада потым была ўзнагароджана ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Суворава і Багдана Хмяльніцкага.

18 яе выхаванцаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. А 20 чэрвеня брыгаду накіравалі на Паўднёва-Заходні фронт. Там рэзка пагоршылася становішча, і нашы войскі, стомленыя баямі, вымушаны былі адыходзіць.

Брыгаду перакінулі ў Валаконаўку (зараз пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр Валаконаўскага раёна Белгарадскай вобласці Расii, на левым беразе ракi Аскол). Салдатам было загадана заняць абарону і прыкрываць 169 стралковую дывізію 28 арміі. Забяспечваючы адыход стралковых частак, брыгада вяла бой з адкрытымі флангах, бо суседзяў побач не аказалася, што вельмі пагаршала становішча. На вузкім участку танкісты стрымлівалі націск гітлераўскай дывізіі, пастаянна падвяргаліся ўдарам варожых бамбавікоў.

1 ліпеня 1942 года праціўнік правёў магутную бамбёжку з пікіравання і пад штармавым накатам артылерыйскага агню ажыццявіў камбінаваную атаку пяхоты і танкаў. Мужна змагалася маладая брыгада, не зрабіўшы ні кроку назад. Батарэі біліся да апошняга снарада, мотастралкі кідаліся ў рукапашную. Былі моманты, калі танкі праціўніка даходзілі да каманднага пункта.

У наступныя сутычкі з ворагам брыгада ішла, акрыленая цяжкімі першымі поспехамі, паверыўшы ў свае сілы. Але ўсё больш мужнасці патрабавалася для барацьбы з захопнікамі.

Такі бой маглі вытрымаць людзі, згуртаваныя не толькі дысцыплінай, але і добрым камандзірам. Такiм быў Якубоўскi, якi выяўляў моцную волю, стрыманасць, уменне і досвед.

Якубоўскi давяраў байцам не менш, чым яны давяралі яму. Таму салдаты беспярэчна выконвалі ўсе каманды. Байцы ведалі: камбрыг разам з імі, побач камандуе, значыць, верыць у перамогу.

Як раз у Валаканаўскiм баi процітанкавая міна выбухнула пад левым заднім колам аўтамабіля. Якубоўскі быў кантужаны, атрымаў першую дапамогу і ўсю ноч з 1 на 2 ліпеня кіраваў пераправай, пакуль яго байцы білiся з фашыстамi, якія рваліся да ракі. Валаканаўскi бой згуртаваў брыгаду. 30 танкаў, 50 аўтамашын, паўтары тысячы салдат пакінуў працiўнiк на поле бітвы за адзін дзень.

Пад кiраўнiцтвам Якубоўскага з неабстраляных байцоў выраслі мужныя ваяры.

У бiтвах пад Сталінградам

Пачалася найвялікшая бітва ў міжрэччы Волгі і Дона, роўнай якой не ведала сусветная гісторыя. Напружанасць узброенай барацьбы ўзрастала з кожным днём. Цэнтрам яе стаў Сталінград.

Ваюючы пад дэвізам "За Волгай для нас зямлі няма!", нашы войскі адбілі люты націск ворага і нанеслі зваротны ўдар. Сіламі трох франтоў – Паўднёва-Заходняга, Данскога і Сталінградскага 330-тысячная групоўка Паўлюса і Готта была акружаная і разгромлена.

Годны ўклад у разгром фашысцкіх захопнікаў у бітве ля сцен волжскай цвярдыні ўнесла і 91 асобная танкавая брыгада, якая змагалася тут больш за чатыры месяцы. Вядома, што салдаты Якубоўскага ўдзельнічалі і ў цяжкіх абарончых баях, і ў генеральным наступе савецкіх войскаў.

За гэты перыяд брыгадай Якубоўскага было захоплена: каля 2000 палонных салдат і афіцэраў, гармат рознага калібру – 14, зенітных гармат – 10, танкаў – 18, бронемашын – 1, легкавых машын – 113, матацыклаў – 41. Знішчана: каля 4000 салдат і афіцэраў праціўніка, вінтовак – 359, кулямётаў – 146, гармат – 171, зенітных гармат – 2, танкаў – 11, бронемашын – 3, легкавых машын – 75, грузавых машын – 354.

Палкоўнік Іван Якубоўскі за гэтыя баі быў узнагароджаны другiм ордэнам Чырвонага Сцяга.

Баявы летапіс брыгады папоўнілася імёнамі многіх яе слаўных гадаванцаў. Сотні салдат, сяржантаў і афіцэраў былі адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі, а танкісты – лейтэнант А.Ф.Навумаў, старшыня П.М.Смірноў, малодшыя сяржанты П.М.Нарыцын і Н.А.Вялых, якія знішчылі толькі за адзін дзень 21 студзеня 1943 года 15 кулямётных гнёздаў, 5 зямлянак з боепрыпасамі і да 120 салдат і афіцэраў праціўніка і загінулі ў падпаленым танку, – былі ўдастоены за подзвіг высокага звання Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

Пра самаго камбрыга камандарм 65 генерал П.І.Батаў ў кнізе «В боях и походах» адклікаўся так: «Иван Игнатьевич; Якубовский... в те памятные дни был молодым офицером, очень скромным, он больше прислушивался к другим, чем говорил сам, и отличался исключительной исполнительностью… Свою грозную технику он знал отлично и вскоре приобрел на Донском фронте популярность...»

«…Рвался вперед, и только вперед…»

Вясной 1943 года 91 асобная танкавая брыгада ўвайшла ў 3 гвардзейскую танкавую армiю генерала П.С.Рыбалка. Гэтая армія здабыла сабе славу ў многіх аперацыях вайны.

Генерал-пaлкоўнiк танкавых войск Д.А.Драгунскi, двойчы Герой Савецкага Саюза, у кнiзе «Годы в броне» ўспaмiнаў: «В период наступления командарм Рыбалко П.С. использовал 91-ю бригаду под командованием Якубовского И.И. на главном, решающем направлении, она всегда являлась силой, которую бросали в бой в самый кризисный момент. В обороне же была надежным щитом, прикрывавшим танкоопасные направления…

Ивана Игнатьевича уважали начальники и любили подчиненные. Волевой, безудержно храбрый командир, он отличался решительностью в своих суждениях и действиях и был беспредельно внимателен к людям.

Личной отвагой и смелостью Якубовский нередко ставил себя в опасное положение. Но, невзирая ни на что, рвался вперед, и только вперед…»

Як вядома, 3 гвардзейская танкавая армiя генерала П.С.Рыбалкi актыўна ўдзельнiчала ў летнім наступе на Курскай дузе. Злучэнні танкавай арміі ўнеслi вялікую ролю ў барацьбе з фашыстамi на Арлоўскiм накірунку.

Армія актыўна садзейнічалі войскам Бранскага і Цэнтральнага франтоў у разгроме пад Мцэнскам, Кромскай і Арлоўскай груповак ворага. 91-я асобная танкавая брыгада не раз атрымлівала адказныя баявыя задачы і з гонарам іх выконвала.

Курская бітва перарасла ў грандыёзны стратэгічны наступ савецкіх войскаў. Пачалося вызваленне левабярэжнай Украіны. Імклівы марш сваім ходам – і перадавыя злучэння Рыбалка фарсіравалі Днепр плячом да пляча з смельчакамі агульнавайсковых армій.

Паўднёвей Кіева супраць Вялікага Букрына паўстаў плацдарм. Войскі сыходзіліся ў лютых нападах. Гітлераўцы сціскалі падкову небяспечнага для іх плацдарму, не шкадуючы людзей i тэхнiкi. Брыгада Якубоўскага на плацдарме – часціца вялікага і адзінага цэлага.

А ўвечары 2 лістапада нашы танкі заварушыліся. Па загадзе нацэленых мастах армія пераправілася праз дзве ракі. Танкавая брыгада Івана Якубоўскага, якая адкрыла начны марш, схавалася ў лесе паўднёвей вёскi Люцеж. Вызваленне Кіева, як вядома, заняло ўсяго трое сутак, з 3 па 6 лістапада. Гэта была аперацыя, праведзеная ў імклівым тэмпе, нечаканая, масіраваная, не разгаданая праціўнікам.

Гвардзейская танкавая армія рашучымі дзеяннямі перарэзала шлях адыходу праціўніку на захад, стварыла пагрозу яго акружэння ў раёне Кіева. Танкавыя злучэнні імкліва развівалі наступ на поўдзень – на Васількоў і Фастаў. Фастаў – буйны чыгуначны вузел. Простага погляду на карту досыць, каб зразумець яго значэнне.

Перадавы атрад накіраваўся на Фастаў. Зламаныя заслоны ля рэк Iрпень і Бабрыца на мяжы Белгародкi. Танкі Якубоўскага рассеклі варожую абарону і з ходу расстралялі часткі працiўнiка, які адыходзіў.

У гэты час Якубоўскi атрымаў загад: узяць Фастаў! Заставалася вырашыць – як?

Бо ў горадзе была сканцэнтравана зенітная дывізія, якая прыкрывала подступы да Кіева, да палка пяхоты з двума дзесяткамі танкаў і штурмавых гармат. Якубоўскі накіраваў мотастралковы батальён маёра Хадыр Гасан-аглы Мустафаева, танкавы батальён капітана П.У.Луста, роту процітанкавых стрэльбаў і самаходкі для ўдару з тылу. Таемны ахоп атрымаўся. Заходняя ўскраіна афарбавалася зарывам бою. Гэта батальёны Мустафаева і Лусты ўварваліся ў горад.

Былы член Ваеннага савета 1-га Украінскага фронту генерал К.В.Крайнюкоў у сваёй кнізе «От Днепра до Вислы» так характарызуе дзеянні камбрыга Якубоўскага ў той перыяд: «91-я отдельная танковая бригада, возглавляемая энергичным и мужественным полковником И.И.Якубовским, к 18 часам 6 ноября достигла Фастова, являвшегося крупным узлом железных дорог и важным опорным пунктом обороны противника, и ворвалась на окраину города. О полковнике Иване Игнатьевиче Якубовском, ныне Маршале Советского Союза и первом заместителе министра обороны СССР, уже тогда шла молва как о бесстрашном искусном командире».

За гэты бой Якубоўскi быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.

Вось ўзнагародны ліст на палкоўніка Івана Якубоўскага, падпісаны камандуючым 3-й гвардзейскай танкавай арміяй генерал-лейтэнантам П.С.Рыбалка і членам Ваеннага савета арміі генерал-маёрам С.І.Мельнікавым: «Командуя 91-й отдельной танковой бригадой с первых дней ее организации (с марта 1942 года), тов. Якубовский много приложил силы и энергии по сколачиванию личного состава бригады и по подготовке ее к боевым действиям».

Удакладняючы, чаму Якубоўскі заслугоўвае прысваення звання Героя Савецкага Саюза, Рыбалка адзначаў: «В оборонительных боях с 7.11.43 г., несмотря на превосходящие силы противника, бригада отбила ряд ожесточенных контратак танков противника, нанеся ему большие потери, и удержала занимаемые ею рубежи. Участвуя в боях с 21 по 29.11.43 г. на участке 60-й армии, бригада отбила ряд крупных контратак противника и восстановила положение частей 60-й армии, чем оказала огромную помощь частям армии и нанесла противнику крупные потери».

А пiсьменнiк Аркадзь Первенцаў пiсаў: «Первая Звезда Героя Советского Союза увенчала ратный труд человека, день и ночь, сутки и месяцы проводившего либо в танке, либо на бронетранспортере или в самоходке, либо на верткой штабной машине. Он ел из общего котла, спал под брезентом, согреваясь еще сохранившимся после боя теплом танка. На нем чаще был кожаный шлем, чем фуражка, и наготове пистолет, пара "лимонок" на случай и автомат со снаряженным диском. Офицер всегда был готов к решению самых неожиданных и сложных задач, всегда был устремлен к победе».

Засталiся i ўспаміны былога воіна 6-га гвардзейскага танкавага корпуса Б.Разумава:

«Багата на вачах прайшло камандзіраў у розных званнях, але Якубоўскі запомніўся адразу.

Крочыць палкоўнік, высокі, стройны, мужны, валявы твар. Герой Савецкага Саюза. А мы, салдаты, ведалі, што Герояў на вайне давалі толькі героям і толькі за подзвіг. Ну, думаем, цяпер наш корпус папрэ, дадзім нямецкім ваякам дыхту.

Уяўляеце, нейкі новы прыліў храбрасці і бязбоязнасці невядома адкуль з'явіўся. Бо вынослівыя камандзіры, смелыя, валявыя і рашучыя, натхняюць на вайне нават без заклікаў, каманд».

А неўзабаве Івана Якубоўскага прызначылі намеснікам камандзіра 6-га гвардзейскага танкавага корпуса.

Сталёвы таран

Як адзначае ў кнізе «Вартавыя стаяць на пасту» пісьменнік А.Первенцаў, «…у бітвах лета 44-га Якубоўскі знаходзіцца ў росквіце сваіх сіл. І гэтыя сілы ён не траціць упустую. Падначаленае яму аб'яднанне становіцца таранным. Хтосьці назваў яго сталёвым таранам генерала Рыбалка…»

І вось Львоўскі кірунак. Наступ нашых войскаў пачаўся 14 ліпеня 1944 года. Ішлі праліўныя дажджы, разліліся рэкі і рачулкі, стварыліся непраходныя ўчасткі.

Гвардзейская танкавая армія накіравалася на Львоў. У адпаведнасці з рашэннем Ваеннага савета 1-га Украінскага фронту танкавай арміі П.С. Рыбалка мелася імкліва выйсці ў раён Перамышля, зачыніць ворагу адыход на Захад. Гэта азначала, што танкавае аб'яднанне павінна было, не ўступаючы ў зацяжныя баі за Львоў, глыбока абыходзіць горад з поўначы і паўночнага захаду.

У той час І.І.Якубоўскі быў намеснікам камандзіра 6-га гвардзейскага танкавага корпуса, які, дзейнічаючы наперадзе галоўных сіл арміі,

сышоў у глыбокі рэйд, вызваліў намечаныя пункты і перарэзаў камунікацыі праціўніка ад Львова на Яраслаў і Перамышль.

I вось 6-ы гвардзейскі танкавы працягваў смелы марш-манеўр на Перемышль. Горад, размешчаны на рацэ Сан, быў крэпасцю, вядомай яшчэ з часоў першай сусветнай вайны. Як бы тое ні было, а ўсё ж умацавання захаваліся. Мадэрнізаваныя і прыстасаваныя да ўмоў сучаснасці, яны адказвалі паняццю "моцны арэшак", які проста не разгрызці. Працiўнiк паспеў падарваць мост праз раку Вяр. Пачалася падрыхтоўка да вырашальнага штурму горада.

І.І.Якубоўскі прапанаваў камандзіру корпуса ваенную хітрасць.

Хай перад фронтам, натапыраных гармат, дэманструе бой брыгада У.С.Архіпава, а другую, 51-ю гвардзейскую танкавую палкоўніка І.І. Чугункова і 22-ю гвардзейскую мотастралковую палкоўніка М.Л.Міхайлава, павярнуць на поўдзень, знайсці брод у раёне вёскі Лучыцы і ўзяць крэпасць.

У сваёй кнiзе «Земля в огне» Якубоўскi ўспамiнаў: «В ночь на 27 июля небо над Перемышлем озарилось орудийными вспышками, ярким светом ракет. После короткого, но интенсивного артиллерийского налета части корпуса начали штурм. Бой в городе продолжался всю ночь. Гвардейцы 53-й танковой бригады Героя Советского Союза В.С.Архипова и 22-й мотострелковой бригады полковника Н.Л.Михайлова наступали с востока, остальные силы корпуса, совершив обходной маневр, действовали с юго-запада.

Утром па северную окраину Перемышля ворвались части 11-го гвардейского танкового корпуса 1-й гвардейской танковой армии генерал-полковника М.Е.Катукова и 25-го танкового корпуса конно-механизированной группы генерал-лейтенанта В.К.Баранова. В боях за город отличились также 287-я стрелковая дивизия генерал-майора И.Н.Панкратова, 2-я гвардейская кавалерийская дивизия генерал-майора X.Д.Мамсурова, 33-я пушечная артбригада полковника Ф.В.Куликова и другие соединения и части».

Палкоўнік І.І. Якубоўскі ўзнагароджваецца ордэнам Чырвонага Сцяга.

A танкавы вал без прамаруджання коціцца да Віслы.

Кіраваць пераправай перадавых частак арміі праз Віслу было загадана І.І.Якубоўскаму.

Ён прымае паўнамоцтвы ад П.С.Рыбалка ўзяць на сябе абавязкі каменданта пераправы танкавай арміі на знакамітым Сандамірскім плацдарме, i паўнаводная, шырокая Вісла была паспяхова фарсіравала.

Але вораг не змірыўся, стварыў пагрозу плацдарму ў раёне горада Баранува не толькі з фронту, але і з тылу. Сюды ішлі нямецкія танкавыя дывізіі, якія засталіся на левабярэжжы Віслы. Яны рваліся да пераправы.

І вось камендант пераправы па ўласнай ініцыятыве прыняў рашэнне прыбраць ўсходнюю палову моста, адцягнуць пантоны да заходняга берага. Пад лютымі бамбёжкамі з паветра ваенна-інжынерныя часткі прыняліся за справу. І своечасова. Нямецкія танкі, якія ўжо падаспелі сюды, бездапаможна кінуліся па беразе. Армія генерала А.С.Жадова, зламала супраціў нямецкай танкавай дывізіі. Іван Ігнацьевіч аднавіў пераправу, і гвардзейцы 5-й арміі ўліліся на плацдарм.

У сваіх «Записках командующего фронтом. 1943-1944 гг.» Маршал Савецкага Саюза І.С.Конеў пісаў: «2 августа, переправившись через Вислу у Баранува... я решил проверить характер действий наших войск по расширению плацдарма. Меня главным образом интересовал правый фланг нашей группировки. Здесь командармом 3-й гвардейской танковой армии генералом П.С.Рыбалко в направлении Опатува был выдвинут передовой отряд под командованием полковника И.И.Якубовского.

Въезжая на высоты у Сташува, я увидел стоящего у дороги рослого танкиста. Я остановил свою машину и выяснил, кто он и какую имеет задачу. Это и оказался полковник И.И.Якубовский. Он доложил, что является командиром передового отряда... и имеет задачу выдвинуться в район Сташува, чтобы обеспечить правый фланг 3-й гвардейской танковой армии и уничтожить группировку противника, которая недавно контратаковала здесь части 13-й армии.

Полковник И.И.Якубовский очень обстоятельно доложил обстановку, а его решительность и уверенность в выполнении поставленной задачи производили хорошее впечатление.

Приятно было сознавать, что нашими танкистами командуют такие смелые, надежные и дельные офицеры».

23 верасня 1944 года П.С.Рыбалка аб'явіў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР i ўручыў І.І.Якубоўскаму другую «Залатую Зорку».

Працяг будзе.

Уладзiмiр Лiўшыц

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::


Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач