Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Чыноўнікі хавалі кампутары ад школьнікаў
06.08.2009 г.
У Мсціслаўскіх школах амаль год кампутары стаялі ва ўпакоўцы і працавалі выключна на паперы. Пра гэта стала вядома толькі пасля праверкі, арганізаванай Крычаўскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю.

Яшчэ ў 2008 годзе аддзелу адукацыі Мсціслаўскага райвыканкаму былі выдзеленыя 325,1 млн рублёў на набыццё і ўстаноўку кампутарнага абсталявання і праграмнага забеспячэння. Тэхніку павінны былі атрымаць дзве сярэднія навучальныя ўстановы: установа адукацыі “Гімназія горада Мсціслава”, а таксама сярэдняя школа №2.

Аднак набытае абсталяванне да сёння не было распакаваным і захоўвалася ў памяшканнях, дзе цёк дах.

Акрамя ўсяго ў гімназіі былі таксама выяўленыя парушэнні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, зямельнага заканадаўства, парадку прыёму грашовых сродкаў.

Як паведаміла Горацкая газета “Ленінскі шлях”, па выніках праверкі тры службовыя асобы Мсціслаўскага райвыканкаму прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці, а з дырэктарам гімназіі не працягнуты кантракт на новы тэрмін. Акрамя гэтага кампетэнтныя органы разглядаюць пытанне пра прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці службовых асобаў гімназіі і аддзелу адукацыі райвыканкаму.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 неместный 2009-08-06 16:43
В нашей стране многое только на бумаге
Цытаваць
 
 
0 #2 observer 2009-08-08 13:49
Как они их только не пропили...
Цытаваць
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач