Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

У пошуках рэцэптаў
29.04.2009 г.
Як спыніць карупцыюБарацьба з карупцыяй патрабуе наяўнасці ў краіне палітычнай волі і грамадскай згоды на выкараненне гэтай праблемы. Прымусіць бюракратыю рэфармаваць сябе знутры або грамадзянаў не падтрымліваць існавання сістэмы – складаная задача, але існуе пэўны сусветны досвед, які кажа, што поспех – магчымы.

Італія

У Італіі ў пачатку дзевяностых была палітычная воля зламаць карумпаваную сістэму. Для гэтага была распачатая агульнанацыянальная аперацыя “Чыстымі рукамі” па ініцыятыве судовых чыноўнікаў, бо ў судах і праваахоўных органах ужо нішто не абыходзілася без карупцыі. Пры шырокай падтрымцы грамадзянаў удалося знізіць узровень названай праблемы ў судовай сістэме.

ЗША

У Злучаных штатах больш за 30 гадоў выдаткавалі на тое, каб вырашыць праблему з побытавай карупцыяй. Рузвельтаўскія рэформы 1930-ых гадоў, меры, што прымаліся ў 1940 – 1960 гады, прывялі да таго, што падкупіць дарожнага паліцэйскага стала ў разы даражэй, чым, да прыкладу, кангрэсмена.

Перу

Карумпаваны рэжым Фухіморы быў сцёрты з зямлі дзейнасцю пракуратуры, праваахоўных органаў, а таксама грамадскімі выступленнямі. Аднак зараз гэта краіна ізноў можа апынуцца на мяжы, бо барацьба супраць карупцыі ў свой час, перадусім, асацыявалася з канкрэтнымі палітычнымі элітамі.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач