|
26.04.2009 г. |
У абыдзенным разуменні карупцыя – гэта перадусім подкуп. Аднак гэта толькі адзін з відаў гэтай негатыўнай сацыяльнай з’явы, небяспечнасць якой цяжка пераацаніць. Хто больш страшны – п’яны кіроўца, які з’ехаў за хабар ад ДАІшніка і збіў крыху далей па вуліцы сям’ю з дзецьмі, або дзяржаўны служачы вышэйшага ўзроўню, які атрымаў грошы за тое, каб дазволіць пастаўку няякасных медыцынскіх прэпаратаў? У чым можна змерыць шкоду – у жыццях ці здароўях людзей?
Пры гэтым у Беларусі маецца багата магчымасцяў, каб грамадзяне маглі не толькі абараніць сябе ад карупцыі, але і прыняць актыўны ўдзел у яе выкараненні ў грамадстве. Так, Камітэт дзяржаўнага кантролю, Міністэрства ўнутраных спраў, а таксама Генеральная пракуратура працуюць у кірунку барацьбы з карупцыяй. Звяртацца ў рэгіянальныя аддзяленні гэтых органаў можна па месцы жыхарства.
Пры гэтым трэба ведаць, на якія нарматыўныя дакументы абапіраюцца гэтыя ўстановы ў сваёй працы. Перадусім, гэта
Закон Республики Беларусь "Об обращениях граждан" от 06.06.1996 г. №407-XIII,
Директива Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2006 г. №2 “О мерах по дальнейшей дебюрократизации государственного аппарата” і
Указ Президента Республики Беларусь от 15 октября 2007 г. № 498 “О дополнительных мерах по работе с обращениями граждан и юридических лиц”.
Таксама, напрыклад, у Камітэт дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці можна звярнуцца і асабіста. Для гэтага неабходна папярэдне запісацца на прыём па тэлефоне (0222) 22–11–94, (0222) 22–11–95.
Будзьце актыўнымі, звяртайцеся. |