|
"Бітва пад Оршай" будзе ў суботу |
|
08.09.2010 г. |
Традыцыйны фэст аўтарскай музыкі і паэзіі “Бітва пад Оршай” пройдзе ў суботу 11 верасня каля вёскі Гацькаўшчына Аршанскага раёна.
Гэтая штогадовая імпрэза прысвечана “Аршанскай бітве”, што адбылася 8 верасня 1514 года на рацэ Крапіўна. Тады падчас вайсковых дзеянняў сутыкнуліся арміі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскага княства. У выніку бітвы перамога дасталася беларуска-літоўскаму войску, якое істотна саступала па колькасці праціўніку. Вынікі бітвы на пэўны час перавяла ход літоўска-маскоўскай вайны ў спакайнейшае, зацяжное рэчышча. У сувязі з гэтым шэраг гісторыкаў называе 8 верасня Днём беларускай вайсковай славы.
Пачынаючы з 90-х гадоў мінулага стагоддзя штогод каля Оршы на полі, дзе адбылася гістарычная падзея, збіраюцца музыкі, мастакі, грамадскія дзеячы ды проста цікаўныя, каб адзначыць свята. Звычайна фэст прызначаецца на бліжэйшую да 8 верасня суботу. Доўжыцца мерапрыемства ўсю ноч.
Дабрацца на месца “Бітвы пад Оршай” можна рэйсавым аўтобусам або маршруткамі Орша-Дуброўна. Даехаўшы да прыпынку Гацькаўшчына, трэба пайсці ў бок аднайменнай вёскі. Не даходзячы да самой вёскі, звярнуць налева, дзе можна пабачыць крыж у гонар перамогі. Нізіна, што пачынаецца за крыжам, і ёсць месцам правядзення фестывалю. Традыцыйна людзі пачынаюць збірацца на месцы каля 19-00.
Паводле orsha.belarda.org і vorsafest.livejournal.com
|
Каментарыi
З уладамі нічога не ўзгадняецца прынцыпова. Але ж пра бяспеку ўдзельнікаў арганізатары і правааборнцы думаюць і дапамогу, калі што акажуць.
На ўсялякі выпдак бярыце з сабой пашпарты і флікеры. Флікер - гэта для мііцыянтаў свяшчэнна! Калі няма да чаго дачапіцца - чапляюцца за адсутнасць флікера.
www.svaboda.org/content/article/2155364.html