Узгорак
Надвор'е ў Горках
ПершаяГоркіДрыбінМсціслаўБДСГАРэгіёнГоркі ТВ Дадай сваю навіну!
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА | Нашы выданні | Мясцовы Інтэрнэт

Дзень фізкультурніка
25.05.2010 г.
Дзень фізкультурніка ў Горках

У мінулую суботу беларускія фізкультурнікі адзначылі свой Дзень. У Горацкім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах аматары спорту мелі магчымасць паспаборнічаць адразу ў некалькіх дысцыплінах. На здымках – эпізоды спартыўнага свята, якое адбылося ў Горках.

У шматбор’і сярод камандаў арганізацыяў першае месца занялі фізкультурнікі райаддзелу па надзвычайных сітуацыях, другое – прадстаўнікі хлебазаводу, трэцяе – каманда рэмкома. Усіх камандаў-удзельніцаў тут было дванаццаць.

Дзень фізкультурніка ў Горках

У Мсціславе асноўнай часткай свята таксама сталі спартыўныя турніры. Аматары спорту спаборнічалі ў падняцці гіры, настольным тэнісе, шашках, шахматах, дартсе. А юныя футбалісты аспрэчвалі першае месца ў чэмпіянаце на прыз клуба “Скураны мяч”.

Дзень фізкультурніка ў Горках

<>У Дрыбіне дзейства адбывалася ў Цэнтры фізкультурна-масавай працы. Там гулялі валейбольныя каманды, спаборнічалі гіравікі, стралкі і аматары “малога” тэнісу. А більярдысты правялі так званы камерцыйны турнір.

Дзень фізкультурніка ў Горках

У БДСГА адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе сярод супрацоўнікаў. Фінальная гульня прайшла паміж камандамі зааінжынернага і аграэкалагічнага факультэтаў. Асноўны час завяршыўся без забітых галоў, што ў гэтым відзе спорту бывае не часта і сведчыць аб роўнасці камандаў.

Пераможцаў вызначылі пенальці. Пасля асноўнай серыі – зноў нічыя (3:3). І толькі пасля сёмга ўдару перамаглі эколагі – 5:4.

Эдуард Брокараў

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач