Узгорак
Горки БГСХА Дрибин Мстиславль Пустынки Добрая Ленино Паршино Рясно Горкі БДСГА Дрыбін Мсціслаў Пустынкі Ходасы Паршына Расна Horki Gorki Drybin
Надвор'е ў Беларусі - %D0%93%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96 Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org

першаябібліятэкавідэаinternet-рэгіёнуфоруммапапра horki.infoкантактыenglish
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак
Афіцыйна – багацеем
11.02.2010 г.
Сярэдні заробак у Горацкім раёне за студзень-снежань 2009 году склаў 789,2 тысячы рублёў. Гэта азначае, што ў параўнанні з 2008 годам мы сталі атрымліваць на 16,3% больш. Аднак гэта, так званы, намінальны заробак. Рэальны ж заробак (з улікам росту цэнаў) павялічыўся на 2,9%. У сярэднім жа па Беларусі летась людзі атрымлівалі па 998,3 тысячы рублёў – так сведчаць лічбы Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Рэальны ж сярэднебеларускі заробак за мінулы год зменшыўся на 0,4%. Так што Горацкі раён на фоне краіны выглядае няблага.

А вось як мы зараблялі ў снежні 2009 году, дадзеныя прыведзены ў тысячах рублёў.

Намінальны заробак па галінах эканомікі Горацкага раёну за снежань 2009 году

Крыніца: Горацкі раённы аддзел статыстыкі.

Як бачна, меней за ўсё мелі грошай у сваіх кішэнях працаўнікі сяла. А менавіта ад іх залежыць ці будзе ў краме хлеб, малако і кілбасы. Не далёка ад сялян адарваліся медыцынскія работнікі, у руках якіх здароўе і жыццё нашых грамадзянаў. Па статыстычных звестках горацкія дактары ў снежні 2009 году зарабілі 1475,7 тысяч рублёў, а сярэдні медыцынскі персанал – 744,4.

Значна лепей сярэдні снежаньскі заробак выглядае ў сферы адукацыі. Трэба адзначыць, што прафесарска-выкладчыцкі састаў акадэміі ў сярэднім меў 1376, 9 тысяч рублёў, а настаўнікі – па 838,5. Зусім добра ў апошнім месяцы мінулага году было працаваць на транспарце і ў будаўніцтве. Аднак у лідэрах – сфера фінансаў, крэдыту і страхавання. Сярэдні заробак у гэтай галіне ў два з паловай разы большы, чым у сельскай гаспадарцы або медыцыне.

Ілля Заранок, паводле інфармацыі аддзелу статыстыкі Горацкага райвыканкаму

 

падзяліся з сябрамі:

Апошняе ў фотаблогу

Відэа
Зміцер Вайцюшкевіч: Танга
 
Галоўнае на сайце

Cюжэты:

Чэмпіянат вобласці па футболе   Інтэрв'ю   Меркаванні  Эканоміка   Даслана чытачамі   Андрэй Юркоў   Уладзімір Ліўшыц   Акадэмія   Падзеі   Афіша   Рэгіянальнае развіццё   Сайт   Спынім карупцыю   АЭС

Навіны TUT.BY



Апытанні
Дзе Вы ёсць?

далучайся да нас: Горки вконтакте Відэа з Горак Горкі на twitter Мой статус

© 2010 horki.info Інфармацыйны сайт пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці.
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач
Рух «За Свабоду»  НАША НІВА  Нашыя дзеткі  Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Будзьма разам! Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!