|
18.01.2010 г. |
Наведвальнікі сайта horki.info абралі новую міс-горада. Ёю стала Алеся Новікава (на фота). За дзяўчыну свае галасы аддалі 36 чалавек. Усяго ў апытанні прыняло ўдзел 166 наведвальнікаў horki.info.
Конкурс прыгажуняў праводзіўся абласной агульнапалітычнай газетай “УзГорак” і сайтам horki.info ўжо другі раз. У мінулым конкурсе прыняло ўдзел 244 чалавекі. За званне міс-горада змагаліся 12 удзельніцаў. У гэты ж раз колькасць прыгажуняў павялічылася да 14.
Першае месца атрымала Алеся Новікава (21,7% галасоў), другое – Алеся Вяроўкіна (12%), трэцяе – Юлія Сівакова (11,4%). Першыя тры месцы атрымаюць прызы ад газеты “УзГорак” і сайта horki.info.
Усе вынікі можна паглядзець тут, фотаздымкі ўдзельніцаў знаходзяцца тут. Сайт horki.info дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у галасаванні. |