|
23.03.2007 г. |
|
Шаноўныя сябры! Мы імкнемся зрабіць наведванне horki.info для вас найбольш зручным і простым. Мы хочам, каб вы згубілі як найменей часу, трафіку і, адпаведна, грошай, чытаючы нашы навіны. Менавіта таму мы палегчылі графічную частку сайта і будзем цяпер павялічваць змястоўную. Абраныя колеры - чырвоны, чорны і белы - павінны засяроджваць увагу на кантэнце, рабіць яго больш простым для ўспрыняцця. Таксама запрашаем усіх на наш форум, які працуе і чакае вашых паведамленняў, размоваў, дыскусіяў. Сябры! Horki.info працуе для вас, каб жыццё ў Горках таксама мела шмат фарбаў, каб яно было больш запамінальным і каб пра нашы Горкі таксама было што сказаць. Спадзяемся, што вы і надалей будзеце заставацца з намі. |