|
07.12.2009 г. |
Падведзены вынікі конкурсу на лепшае асвятленне мясцовай тэматыкі. Яго абвясцілі паўгода назад магілёўская абласная філія Беларускай асацыяцыі журналістаў і магілёўская рэгіянальная кааліцыя дэмакратычных сілаў.
На нарадзе ў абласным цэнтры журналістаў узнагародзілі карыснымі падарункамі. Прызы атрымалі тыя журналісты, якія шмат пісалі на мясцовую тэматыку і падымалі актуальныя пытанні. Гэта малады журналіст з Бабруйска Сяргей Лацінскі, Мікола Гердзій з Крычава, Барыс Вырвіч з Бялынічаў. Сярод электронных СМІ прызнанне атрымау сайт horki.info. |
Дадаць каментарый