Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Сучасныя камунікацыі для рэгіянальнага развіцця
17.07.2009 г.
21 ліпеня 2009 году адбудзецца круглы стол "Сучасная камунікацыя ў разьвіцьці гарадоў і рэгіёнаў Беларусі". Арганізатарамі круглага стала зьяўляюцца ГА "Цэнтар сацыяльных інавацыяў" і праектная група Агенцыя гуманітарных тэхналёгіяў. Да ўдзелу запрашаюцца дзеячы рэгіянальнага разьвіцьця, стваральнікі сайтаў, дасьледчыкі, спэцыялісты ў галіне сродкаў масавай камунікацыі, прадстаўнікі мясцовых радаў ды выканкамаў, якія займаюцца пытаньнямі інфармацыі й камунікацыі.

Мэта круглага стала ў актывізацыі публічнага ды адкрытага абмеркаваньня тэмы разьвіцьця малых гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, пашырэньне кола пытаньняў і праблемаў, якія ўздымаюцца.

Круглы стол будзе прысьвечаны пытаньням арганізацыі камунікацыі й умоваў яе разьвіцьця, ды іх стратэгіям.

Пад час круглага стала плянуюцца:

1. Выступы па наступных тэматычных пытаньнях:

- перашкоды і бар'еры камунікацыі ў малых гарадох (па выніках дасьледваньня малых гарадоў),

- стан і дынаміка разьвіцьця рэгіянальных інтэрнэт-сетак,

- сайты малых гарадоў, як альтэрнатыўная прастора камунікацыі (па выніках дасьледваньня сайтаў),

- вопыт арганізацыі рэгіянальных інтэрнэт-рэсурсаў.

2. Дыскусія з удзелам зацікаўленых бакоў па пытаньнях:

- прыярытэты мясцовага разьвіцьця й месца камунікацыі сярод іх,

- пэрспэктывы й стратэгіі камунікацыі й узаемадзеяньня дзяржаўных і недзяржаўных суб'ектаў гарадзкога й рэгіянальнага разьвіцьця,

- патэнцыял разьвіцьця розных сродкаў і відаў камунікацыі ў малых гарадох і рэгіёнах,

- задачы й арыентыры ў разьвіцьці інтэрнэт-камунікацыі ў малых гарадох і рэгіёнах ды інш.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку з пазначэньнем прозьвішча, імя; сувязі з пытаньнямі, якія будуць абмяркоўвацца (прадстаўніцтва арганізацыяў, групаў, удзел у праектах альбо ініцыятывах і г.д.); кароткіх тэзісаў, якія будуць выносіцца на дыскусію; кантактнай інфармацыі. Канчатковая праграма круглага стала будзе складзеная на аснове заявак.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня. Заяўкі дасылайце на адрас: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script ; Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script

Каардынатар Круглага стала Юлія Галіноўская, тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 6840709 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00)

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач