|
Адбыўся турнір памяці Эдуарда Брокарава |
|
30.01.2012 г. |
У Магілёве прайшоў невялікі турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці горацкага журналіста Эдуарда Брокарава (на фота). Перамагла каманда з абласнога цэнтру. У спаборніцтве, якое адбылося ў нядзелю 29 студзеня, прынялі ўдзел чатыры каманды з Горак, Магілёва і Мінска.
Ініцыятарам правядзення турніру стаў сябра Эдурда Брокарава, грамадскі актывіст Алесь Сілкоў. Ён расказаў, што такім чынам было вырашана ўшанаваць памяць горацкага журналіста. Турнір тасама быў прымеркаваны да 435-ай гадавіны з моманту атрымання Магілёвам Магдэбургскага права.
Удзельнік турніру па міні-футболу Юрый Стукалаў адзначыў, што пагуляць у футбол і падтрымаць свае каманды прыйшло не меней за 50 чалавек.
“Пераможца атрымаў сім-валічны кубак. Усім удзельнікам турнір спадабаўся. Спадзяюся, што мы знойдзем магчымасці, каб гэты турнір працягваўся і ў наступныя гады”, – патлумачыў Юрый Стукалаў.
Нагадаем, што Эдуард Брокараў – журналіст і грамадскі дзеяч, заснавальнік незалежнай газеты “УзГорак”. Пасля працяглай хваробы адыйшоў ад нас у лепшы свет у 2010 годзе.
|
Каментарыi