|
Тацяна Асмалоўская абяцае сустрэчу |
|
17.12.2009 г. |
Дэпутат Нацыянальнага сходу ад Горацкай выбарчай акругі Тацяна Асмалоўская (на фота) паабяцала мясцовым сябрам Руху “За Свабоду” сустрэцца з выбарцамі.
Сябры Руху “За Свабоду” з Горак і Дрыбіна звярнуліся да спн.Асмалоўскай з просьбай зрабіць справаздачу па працы ў парламенце за апошні год. Тацяна Сяргееўна пагадзілася, але зазначыла, што зараз сустракаецца з працоўнымі калектывамі. У студзені ж яна гатовая правесці масавую сустрэчу з выбаршчыкамі ў адной з залаў горада Горкі.
Нагадаем, што ў 2008 годзе мясцовым актывістам давялося сабраць больш за чатырыста подпісаў выбаршчыкаў, каб Тацяна Асмалоўская прыехала ў сваю акругу і адказала на пытанні яе насельнікаў. |
Каментарыi