Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Школа для рэдактараў і журналістаў
13.11.2009 г.
27-28 лістапада 2009 г. Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр сацыяльных інавацый” і праектная група “Агенцыя гуманітарных тэхналогій” cумесна з сайтам рэгіянальных навінаў REGIONYBY.ORG праводзяць школу для рэдактараў і журналістаў мясцовых СМІ.

“Сродкі масавай інфармацыі ў развіцці гарадоў і рэгіёнаў: ад пастаноўкі праблем да тэхналагічных рашэнняў”

Камунікацыя прызнаецца адным з ключавых элементаў развіцця гарадоў, рэгіёнаў і мясцовых супольнасцяў. Але, нягледзячы на гэта, беларускія СМІ пакуль не з’яўляюцца лідэрамі ў працэсах развіцця рэгіёнаў і гарадоў. Мэта школы заключаецца ў пошуку рашэнняў дадзенай праблемы на аснове аналізу працэсаў развіцця беларускіх гарадоў і рэгіёнаў, а таксама праз распрацоўку метадаў уключэння мясцовых СМІ ў гэтыя працэсы.

У ходзе працы школы плануецца:

• Аналіз ролі і месца мясцовых СМІ ў рэгіянальным развіцці

• Аналіз інтарэсаў крыніцы, пасярэдніка і атрымальніка інфармацыі

• Аналіз праблем у арганізацыі камунікацыі ў гарадах і рэгіёнах

• Аналіз і крытыка стратэгіі і тактыкі дзеянняў мясцовых СМІ

• Распрацоўка спосабаў уключэння мясцовых СМІ ў працэсы рэгіянальнага развіцця

У рамках школы будуць чаргавацца розныя формы працы: даклады экспертаў, абмеркаванне і крытыка ў працоўных групах, распрацоўка метадаў дзеянняў у трэнінгавым рэжыме.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі мясцовых СМІ – рэдактары і журналісты газет, часопісаў, сайтаў.

Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку, у якой падаць:

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Арганізацыя (СМІ)і пасада, горад

Кантактная інфармацыя (тэлефон, e-mail)

Заяўкі прымаюцца да 20 лістапада па адрасе Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script , Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script

Больш падрабязную інфармацыю пра школу можна атрымаць у арганізатараў:

Наталля Падабед: +375297825115

Юлія Галіноўская: +375297422040

Пра месца правядзення школы і праграму ўдзельнікам будзе паведамлена дадаткова.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач