Узгорак
Надвор'е ў Горках
ПершаяГоркіДрыбінМсціслаўБДСГАРэгіёнГоркі ТВ Дадай сваю навіну!
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА | Нашы выданні | Мясцовы Інтэрнэт

Кіно пра правы
24.06.2010 г.

У Магілеве пройдзе фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека.

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і чэшская арганізацыя “Чалавек у нядолі” (People in Need), у супрацоўніцтве з шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, запрашаюць на паказы лепшых стужак Міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў па правах чалавека ONE WORLD 2009.

25-29 чэрвеня ў Магілёве распачнецца фестывать дакументальных фільмаў па правах чалавека. Падчас фестывалю будуць паказаны тры лепшыя дакументальныя стужкі – пераможцы ONE WORLD 2009.

Салдаты ў сары (Непал/ЗША/2008) - грамадзянская вайна ў Непале 2006 году, якая прывяла да ўзнаўлення дэмакратыі, прымусіла многіх жанчын актыўна удзельнічаць у канфлікце, каб мець сваю ролю ў вырашэнні будучыні краіны.

Моц бяссільных (Чэхія/2008) - стужка пра важнасць аналізу былых памылак для развіцця грамадства. Фільм шукае адказ, чаму сёння многія чэхі не хочуць, каб іх камуністычнае мінулае было раскрытае.

Йодокскія гісторыі (Нарвегія/Польшча/2008) - ці можна зрабіць мюзікл на падставе асабістых гісторый ахвяр камуністычнага рэжыму Паўночнай Карэі і вязняў сучасных канцэнтрацыйных лагераў? Жудасныя гісторыі ўцекачоў і захапляльная харэаграфія.

Расклад паказаў:

Магілёў, грамадскі цэнтр “Кола” (завулак Чкалава, 16)

25.06 - Моц бяссільных

26.06 - Салдаты ў сары

Пачатак усіх паказаў а 18.30.

Уваход на мерапрыемства вольны, але пажадана папярэдняя рэгістрацыя. Зарэгістравацца на мерапрыемства можна, даслаўшы SMS на нумар +375 29 9410214.

Фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека One World ("Адзін свет") арганізуецца чэшскай гуманітарнай арганізацыяй People in Need ("Людзі ў нядолі") і праводзіцца штогод у Празе (Чэхія). На працягу сямі дзен гледачам прапануюцца каля 130 дакументальных стужак з розных краін свету. Акрамя паказу фільмаў, падчас фестывалю арганізуюцца дыскусіі са стваральнікамі фільмаў і выставы фатаграфій, прысвечаныя правам чалавека. Фестываль штогод праводзіцца напрыканцы красавіка.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 uncle_bob 2010-06-24 12:40
А почему нет ни одного фильма про нарушение прав человека в США?
Цытаваць
 
 
0 #2 rybak 2010-06-24 14:12
Навалом, начиная от Ма
Цытаваць
 
 
0 #3 rybak 2010-06-24 14:13
йкла Мура.
Цытаваць
 
 
0 #4 uncle_bob 2010-06-24 16:28
Я имею в виду - на фестивале.
Цытаваць
 
 
0 #5 rybak 2010-06-24 17:15
позвони организаторам, спроси
Цытаваць
 
 
0 #6 Andrus 2010-06-25 01:51
эх... пройдёт фестиваль и в могилёве и в минске. в минске 28 и 29. вы tut.by даже в зман ввели - news.tut.by/174494.html ))

а по поводу нарушения прав человека в сша - если будет интерес - на следующих показах покажем. это я как организатор вам говорю
Цытаваць
 
 
0 #7 damavik 2010-06-25 12:53
Напісалі толькі пра Магілёў, бо прынцып сайта: пісаць пра тое, што цікавіць мясцовых жыхароў. Пагадзіцеся, Магілёў нам бліжэйшы за сталіцу.
Цытаваць
 
 
0 #8 rybak 2010-06-25 12:58
Короче нам в село кино не завезли :)
Цытаваць
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач