|
У Горках пачаўся тыдзень футбола |
|
18.05.2010 г. |
19 траўня на гарадскім стадыёне адбудзецца турнір сярод ветэранаў спорту па міні-футболе. На наступны дзень спаборніцтвы пройдуць у Маслаках, Аўсянцы і Леніна.
22 траўня на гарадскім стадыёне сустрэнуцца каманды дзяцей і падлеткаў, а 23 траўня пройдзе змаганне за Кубак Горацкага раёна.
Спартовыя імпрэзы праходзяць у межах Адзінага тыдня масавага футбола на Магілёўшчыне. |