|
21.02.2010 г. |
З 22 лютага спыняецца дзеянне ліцэнзіі на ажыццяўленне раздробнага гандлю і грамадскага харчавання ЗАТ «БелРос», якое валодае папулярным у Горках клубам «Парнас». Пра гэта гаворыцца ў адпаведным рашэнні райвыканкаму.
Афіцыйнай прычынай называецца «грубае парушэнне нормаў і правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі аб’екту з масавым прыбываннем людзей».
Тэрмін вынесенай забароны будзе трываць да таго моманту пакуль не будуць ліквідаваныя «недахопы, адзначаныя ў акце абследавання раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях рэстараннага комплексу «Парнас».
Паводле паведамлення газеты «Ленінскі шлях», 20 лютага 2010 года. |
Дадаць каментарый