Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Ананімы ідуць у бой
12.02.2010 г.
Маланачкін12 лютага сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Горак, пастар мясцовай царквы “Свабода ў Госпадзе” Пятро Маланачкін (на фота) быў абавязаны даць тлумачэнні пракурору Магілёўскай ваеннай пракуратуры па ананімным абвінавачванні ў дачы хабару.

У ананімным лісце, што прыйшоў у Магілёўскую ваенную пракуратуру, гаворыцца, што хтосьці з Маланачкіных (спадар Пятро або ягоны 19-гадовы сын Ілля) далі хабар ваеннаму камісару Магілёва Хітруку, каб Іллю не забіралі ў войска.

Пракурор Магілёўскай ваеннай пракуратуры Будзько прыехаў сёння дамоў да Маланачкіных. Сын, студэнт Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, таксама быў дома, бо цяпер у акадэмічным адпачынку.

Пастар сцвярдзіў, што хабару нікому ніколі не даваў, таксама, як і ягоны сын. А ананімку лічыць правакацыяй спецслужбаў, скіраванай на тое, каб запужаць яго і перашкодзіць удзельнічаць у маючых адбыцца мясцовых выбарах. Пятро Маланачкін, а таксама яшчэ некалькі вернікаў царквы “Свабода ў Госпадзе” збіраюцца актыўна ўдзельнічаць у выбарах.

Пятро Маланачкін даў пісьмовыя тлумачэнні пракурору аб тым, што іхная сям’я не рабіла проціпраўных дзеянняў.

- Я таксама пісьмова патрабаваў ад пракуратуры знайсці ананіма і паклёпшчыка і прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці, - адзначыў Маланачкін.

bchd.info

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 Cynic 2010-02-15 17:12
4to j ne ostaviat nikak vpokoe...
Цытаваць
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач