|
01.07.2009 г. |
Горацкі раённы выканаўчы камітэт правёў тлумачальную працу з нагоды дыялогу паміж афіцыйным Мінскам і Бруселем. Для гэтага спецыяльныя інфармацыйна-аналітычныя групы, якія складаліся з прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі, наведалі сельскія гаспадаркі і прамысловая прадпрыемствы раёну.
Расповеды пра “еўрапейскі вектар супрацоўніцтва” прайшлі ў СПК “Маслакі”, ДРСУ-27, ААТ “Белаграпрамбанк”, на элеватары, у лясгасе, у АТП-17, у цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, у рабочым інтэрнаце – паведаміла газета “Ленінскі шлях”. |