|
24.06.2009 г. |
У аўторак “пазік”, які прывёз дрыбінскіх школьнікаў і настаўнікаў у Магілёў, угналі невядомыя злачынцы. Пра гэта паведамілі самі вучні, якія тэлефанавалі сваім бацькам і прасілі забраць з абласнога цэнтру дахаты.
Дзеці з чарнобыльскіх сем’яў, што жывуць на Дрыбіншчыне, прыехалі разам са сваімі настаўнікамі ў Магілёў, каб здаць адбіткі пальцаў, бо сёлета едуць па праграме дапамогі ахвярам аварыі на ЧАЭС у Вялікабрытанію.
Кіроўца высадзіў пасажыраў і прыпаркаваўся каля Дома піянераў. Мужчына адышоўся на некалькі гадзінаў, а калі вярнуўся, то не знайшоў свайго транспарту на стаянцы.
Як паведамілі ў Ленінскім РАУС г.Магілёва, міліцыя адразу аб’явіла аперацыю «Перахват» і знайшла аўтобус у раёне Чавусаў. Аднак асобы злачынцаў не ўстаноўлены, заведзена крымінальная справа. |
Каментарыi