Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Пакаралі за Слова
18.06.2009 г.
У Горках пратэстанту далі штраф

Адміністрацыйная камісія Горацкага райвыканкаму на чале з Галінай Ляшэнка наклала штраф на мясцовага верніка-пратэстанта Пятра Маланачкіна. Ад яго патрабуюць выплаціць мясцоваму бюджэту пяць базавых велічыняў (175 тысяч рублёў) за парушэнне правілаў добраўпарадкавання.

Падставай для абвінавачвання стаў інфармацыйны стэнд, які Пятро Маланачкін змайстраваў каля пяці гадоў назад і вывесіў паміж дрэвамі на тратуары на праспекце Інтэрнацыянальным у Горках.

На стэндзе, што неаднаразова ламалі невядомыя, увесь гэты час выстаўляліся кнігі, часопісы, брашуры рэлігійнага зместу, а таксама Евангеллі, якія кожны мінак мог браць сабе задарма.

Сп.Маланачкін перакананы, што згодна з Канстытуцыяй мае права бесперашкодна распаўсюджваць Божае слова і не парушае беларускае заканадаўства, бо ягоная інфармацыйная выстава не замінае ні руху транспарту, ні пешаходам. У сваё апраўданне рэлігійны актывіст прадэманстраваў камісіі фотаздымкі разбітага тратуару і лужынаў вакол стэнду. На думку хрысціяніна, менавіта бяздзейнасць камунальных службаў у гэтым месцы Горак парушае правілы добраўпарадкавання.

Таксама сп.Маланачкін нагадаў, што неаднаразова звяртаўся ў выканкам з просьбай узгадніць месца размяшчэння стэнду, але не атрымаў станоўчага адказу.

Не пераканаў адміністрацыйную камісію і той факт, што нядаўна раённы суд пакараў за хуліганства жыхара Горак, які спрабаваў зламаць рэлігійную выставу Пятра Маланачкіна.

У сваю чаргу мясцовыя евангелісты мяркуюць пра іншую магчымую прычыну ціску на свой стэнд. Справа ў тым, што яны сабралі некалькі тысяч подпісаў супраць пабудовы АЭС у Беларусі і накіравалі іх у адміністрацыю прэзідэнта. Атрыманы адтуль адказ сведчыць, што зараз усе подпісы знаходзяцца ў Горацкім райвыканкаме.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 неместный 2009-06-18 09:46
Значит, залепить весь город плакатами "покупаем волосы" - это можно, а четыре палки к дереву прибить - преступление, которое тянет почти на 200 тыщ?
Цытаваць
 
 
0 #2 observer 2009-06-18 10:20
Ага, а еще объявления "муж на час" :)
Цытаваць
 
 
0 #3 Дядя Ваня 2009-06-18 13:46
У меня дверь в подъезд облеплена всякой херней. Может если со всех штраф сдерут, дороги в Горках заасфальтируют?
Цытаваць
 
 
0 #4 Алесь 2009-06-18 18:51
А фотка са Свабоды
Цытаваць
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач