Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

У Мсціславе завяршаецца рэлігійны фэст
07.06.2009 г.
Рэлігійны фэст у МсціславеСёння адбудзецца ўрачыстае закрыццё чатырохдзённага фестывалю праваслаўнай культуры ў Мсціславе. Падчас яго з 4 па 7 чэрвеня на адкрытай пляцоўцы цэнтральнай плошчы горада і ў раённым Цэнтры культуры прайшлі выступы харавых і інструментальных калектываў, экспазіцыі, фотавыставы і нават майстар-клас па іканапісу.

Упершыню мясцовыя жыхары былі ўдзельнікамі такой маштабнай рэлігійнай падзеі. Ахвотныя маглі пабачыць здымкі з серыі “Жыццё манастыра” і “Храмы Беларусі”, наведаць экспазіцыі “Беларуская хатка” і “Праваслаўны храм”, паглядзець выставу дзіцячых малюнкаў “Фарбы свету”. Дарэчы, апошняя была падрыхтавана на ХIV Сусветную выставу дзіцячага малюнку, якая пройдзе ў японскім горадзе Канагава.

У межах фестывалю ў лепшай беларускай традыцыі выступаў лялечны тэатр “Батлейка”, прафесійны беларускі мастак Генадзь Сухамлінаў прэзентаваў свой жывапіс, аб’яднаны паэтычнай назвай “Святло Тваёй любові”, а найбольш смелыя і таленавітыя маглі паспрабаваць сябе ў вырабе абразоў і глінянай пластыцы.

Мерапрыемствы былі арганізаваныя па бласлаўленні епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія пры падтрымцы Мсціслаўскага райвыканкаму ды мінскага Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач