Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Матэматыка апярэдзіла мову
03.06.2009 г.
БДСГАСёлета ў БДСГА для праходжання цэнтралізаванага тэставання зарэгістравалася 3586 чалавек. Самымі папулярнымі прадметамі сярод абітурыентаў, якія будуць пісаць тэсты ў Горках, сталі абедзве дзяржаўныя мовы, фізіка і біялогія. Аднак усіх сваіх канкурэнтаў абышла матэматыка, здаваць якую пажадалі амаль 800 чалавек.

Як распавёў дэкан факультэту давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Уладзімір Гудкоў уступная кампанія-2009 не адрозніваецца павышаным ажыятажам.

Колькасць пададзеных заяваў на цэнтралізаванае тэставанне перавышае мінулагоднюю ўсяго на дзвесце.

Уладзімір Іванавіч адзначыў, што ў гэтым годзе кожны ахвочы можа здаваць толькі тры прадметы, а заданні да тэстаў маюць два варыянты – беларускамоўны і рускамоўны. Выключэннем застаюцца бланкі заданняў па замежных мовах. ЦТ у акадэміі будзе абслугоўваць каля 100 чалавек. Каб зрабіць іх працу больш лёгкай, а таксама не ствараць дадатковай мітусні, у аўдыторыю для напісання тэстаў варта прыходзіць за паўгадзіны.

Важным з’яўляецца таксама не прапусціць дзень тэставання: беларуская мова – 15 чэрвеня, руская мова – 16 чэрвеня, гісторыя Беларусі – 18 чэрвеня, матэматыка – 21 чэрвеня, грамадазнаўства – 23 чэрвеня, фізіка – 26 чэрвеня, біялогія – 28 чэрвеня, замежныя мовы – 30 чэрвеня, хімія – 1 ліпеня. Для тых, хто не зможа з’явіцца на ЦТ па ўважнай прычыне, устаноўлена рэзервовая дата – 6 ліпеня. Аднак у гэты дзень можна здаць толькі адзін тэст.

Выпрабаваць свае сілы ў цэнтралізаваным тэставанні і зразумець, наколькі складана сённяшнім абітурыентам, усім жадаючым можна ў Інтэрнэце. На сайце http://testirovanie.org ёсць магчымасць ацаніць свой узровень ведаў і меркаваную адзнаку па асноўных дысцыплінах школьнай праграмы. Аднак УА "Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў" не нясе адказнасць за якасць і змест такіх тэстаў.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач