|
Асабісты “экзыт-пол” горацкага кандыдата |
|
21.01.2007 г. |
|
На працягу ўсяго пасьлявыбарчага панядзелка аніводнаму з трох кандыдатаў у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета, якія прадстаўляюць Горацкую рэгіянальную кааліцыю дэмакратычных сілаў, не ўдалося даведацца аб афіцыйных выніках выбараў. Як сьведчыць Андрэй Юркоў, які акрамя абласнога балятаваўся яшчэ і ў дэпутаты Дрыбінскага райсавета, ні ў Горках, ні ў Дрыбіне ён на працягу ўсяго дня так і ня здолеў знайсьці на працы каго-небудзь зь сябраў камісіі. Да таго ж, на адпаведных стэндах у памяшканьях райвыканкамаў, дзе знаходзяцца камісіі, ніякай інфармацыі таксама няма.
Яшчэ адзін мясцовы кандыдат, жыхар в.Леніна Міхаіл Андрыянаў, змог даведацца толькі аб выніках выбараў у мясцовы сельскі Савет, куды ён балятаваўся адначасова з абласным. Не пагадзіўшыся са сваей паразаю, сп.Андрыянаў абышоў больш за сто выбарцаў (гэта каля паловы ўсіх, што жывуць у акрузе), пытаючыся ў іх, за каго яны галасавалі. Па яго словах, нават ад гэтай колькасьці людзей станоўчых адказаў аб падтрымцы яго кандыдатуры было атрымана “нашмат больш, чым зафіксавана камісіяй з усёй акругі”.
Эдуард Брокараў |