Узгорак
Горки БГСХА Дрибин Мстиславль Пустынки Добрая Ленино Паршино Рясно Горкі БДСГА Дрыбін Мсціслаў Пустынкі Ходасы Паршына Расна Horki Gorki Drybin
Надвор'е ў Беларусі - %D0%93%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96

першаябібліятэкавідэаinternet-рэгіёнуфоруммапапра horki.infoкантактыenglish
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак
Змушку выкінулі за "хвост"?
15.01.2009 г.
Актывіст аргкамітэту стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Аляксей Змушка з Рэчыцы адлічаны з Горацкай сельгасакадэміі. У акадэміі на завочным факультэце ён вучыўся на агранома, быў ужо на шостым курсе. Перад новым годам атрымаў выклік на экзамэнацыйную сэсію. Распавядае Радыё "Свабода"

“Калі я прыехаў на экзамэнацыйную сэсію, мне сказалі, што я адлічаны. Адзін “хвост” быў — з-за яго й адлічылі. У неафіцыйнай гутарцы ў выхаваўчым аддзеле акадэміі мне сказалі:

калі б я арганізоўваў партыю “Белая Русь”, да мяне б не было ніякіх пытаньняў. А паколькі я спрыяю арганізацыі БХД, то гэта ня тыя людзі, зь якімі трэба было зьвязвацца”.

Аляксей Змушка паведаміў, што акадэмічная запазычанасьць па расьлінаводзтве ў яго ўтварылася пры пераводзе з вочнай вучобы на завочную. Быў здадзены залік, а патрэбны — экзамэн.

Дэкан завочнага факультэту Горацкай сельгасакадэміі Мікалай Ануфрэйчык сьцьвярджае, што ніякіх палітычных матываў у адлічэньні Аляксея Змушкі няма:

“Мы адлічылі 24 сьнежня 36 чалавек. Прыйдзіце і праверце.

У Змушкі — тры двойкі, ён павінен быў усё здаць да 1 сьнежня.

Адлічэньні зроблены падчас падвядзеньня вынікаў навучальнага году, які ў нас пачынаецца 1 студзеня. Нейкіх палітычных матываў тут няма, бо ніякіх прэтэнзіяў зь ніводнай арганізацыі не паступала”.

Дэкан удакладніў нашаму радыё, што згодна зь ліцэнзіяй на факультэце можа навучацца пэўная колькасьць студэнтаў:

“У нас — ліцэнзія! Мы можам вучыць на завочным факультэце 8160 студэнтаў, а ў нас было 8300. У сьнежні мы адлічылі 180 чалавек”.

Аляксей Змушка патрапіў у іх лік. Дарэчы, адлічаны ён з апошняга, шостага курсу, да таго ж быў на платным навучаньні.

Сам Аляксей мяркуе, што да адлічэньня спрычынілася ягоная актыўная грамадзкая й палітычная дзейнасьць.

Нядаўна ў Рэчыцы спадар Змушка з паплечнікамі замаўляў пікет з патрабаваньнем прыбраць з цэнтральнай плошчы помнік Леніну.

svaboda.org

 

падзяліся з сябрамі:

Апошняе ў фотаблогу

Відэа
Белая яблыня грому
 
Галоўнае на сайце

Cюжэты:

Чэмпіянат вобласці па футболе   Інтэрв'ю   Меркаванні  Эканоміка   Даслана чытачамі   Андрэй Юркоў   Уладзімір Ліўшыц   Акадэмія   Падзеі   Афіша   Рэгіянальнае развіццё   Сайт   Спынім карупцыю   АЭС

Навіны TUT.BY



Апытанні
Дзе Вы ёсць?

далучайся да нас: Горки вконтакте Відэа з Горак Горкі на twitter Мой статус

© 2010 horki.info Інфармацыйны сайт пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці.
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач
Рух «За Свабоду»  НАША НІВА  Нашыя дзеткі  Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Будзьма разам! Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!