Узгорак
Надвор'е ў Горках
ПершаяГоркіДрыбінМсціслаўБДСГАРэгіёнГоркі ТВ Дадай сваю навіну!
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА | Нашы выданні | Мясцовы Інтэрнэт

Сёння - Дзень інвалідаў
03.12.2008 г.
Сёння па ўсім свеце адзначаецца Дзень інвалідаў. І хаця зараз больш карэктна ўжываць тэрмін людзі з абмежаванымі магчымасцямі – ад гэтага праблем у “сацыяльна няроўных” не становіцца меней. Сям’я, праца ці проста паход у краму для такіх людзей не будзённасць, а часта поле бітвы, на якім трэба праяўляць сілу волі, мужнасць, даказваць штодня сваю вартасць і здольнасць жыць далей.

У Горках гэтай даце таксама было прысвечана некалькі афіцыйных мерапрыемстваў. Мясцовыя арганізацыі, якія займаюцца праблемамі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, правялі ў раённым цэнтры культуры музычны канцэрт, падрыхтавалі салодкія пачастункі. У сваю чаргу інваліды зладзілі выставу самаробных сувеніраў, а жанчына з абмежаванымі магчымасцямі Любміла Гусарава адкрыла дэбютную фотавыставу. Яе здымкі прысвечаны Горацкай зямлі, яе архітэктуры і прыродзе.

Свой унёсак у арганізацыю мерапрыемстваў зрабіў і мясцовы грамадскі лідэр Андрэй Юркоў, які лічыць важным дапамагаць людзям, якія з аб’ектыўных прычынаў не здольныя весці звыклы лад жыцця.

- Трэба рабіць добрыя справы, дапамагаць тым, хто не ў стане паклапаціцца пра сябе сам. З такіх учынкаў будуецца адчуванне, што мы – адзіны народ, адна сям’я, - сказаў Андрэй Юркоў у інтэрв’ю нашаму сайту.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::


Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач