|
01.06.2008 г. |
Сёння заканчваецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Ахвочыя прайсці выпрабаванне маюць яшчэ шэсць гадзінаў, каб прыйсці ў адзінаццаты корпус і падаць заяўку. Праўда, з сабою яшчэ трэба мець квіток на аплату. Кожны тэст каштуе 10 тысяч рублёў.
Тэст у Горацкай акадэміі можна прайсці па 12 дысцыплінах. Сярод іх – абедзве дзяржаўныя мовы і чатыры замежныя (ангельская, нямецкая, французская і гішпанская), гісторыя Беларусі, фізіка, матэматыка, біялогія, хімія, а таксама “Чалавек. Грамадства. Дзяржава.
Запісацца на тэсты можна да 1 чэрвеня. Рэгістрацыя адбываецца з 8:00 да 20:00 у корпусе №11 у пакоі №707.
Падрабязнасці можна даведацца праз тэлефон пункта тэставання (8-02233) 5-88-90, 5-94-65 ці на сайце акадэміі http://baa.by |