Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданнівідэаблогinternet рэгіёнуфорумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак
Каго ня пусьцяць за мяжу
18.12.2007 г.
Дазвольны штамп адмененыНагадаем, 17 снежня прэзідэнт падпісаў указ № 643 "Аб спрашчэнні парадку выезду з Рэспублікі Беларусь". Ім устаноўлена, што з 1 студзеня 2008 года часовы выезд грамадзян Беларусі за мяжу будзе ажыццяўляцца без прастаўлення ў пашпарце дазвольнай адзнакі. Заместа штампу выезд будзе абмяжоўвацца праз адмысловы банк звестак аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежавана права на выезд з краіны. У яго будуць уключаюцца шэсць катэгорый асоб. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў МУС.

Адначасова зацверджана Палажэнне аб банку звестак аб грамадзянах Беларусі, права якіх на выезд з краіны часова абмежавана. Устаноўлена, што вядзенне банка звестак ажыццяўляецца МУС, вызначана кола асоб, права якіх на выезд часова абмежавана, а таксама парадак інфармацыйнага ўзаемадзеяння дзяржорганаў, якія падаюць інфармацыю ў гэты банк звестак. Апрача таго, палажэннем вызначаны парадак інфармавання грамадзян аб тым, што іх права на выезд часова абмежавана, а таксама аб зняцці такога абмежавання. Банк звестак фарміруецца са звестак, якія падаюцца ў МУС Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам абароны і КДБ, а таксама на падставе звестак, што маюцца ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

У банк звестак уключаецца інфармацыя аб грамадзянах:

‑ інфармаваных аб звестках, што складаюць дзяржаўную тайну, — да заканчэння тэрміну, указанага ў дагаворы аб допуску да дзяржаўных сакрэтаў;

‑ падазроных або абвінавачваных па крымінальнай справе, — да спынення крымінальнага пераследу;

‑ асуджаных за ўчыненне злачынства, за выключэннем прыгавораных да пакарання ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, — да выканання пакарання або вызвалення ад пакарання;

‑ якія ўхіляюцца ад выканання абавязацельстваў, накладзеных на іх судом, — на тэрмін, устаноўлены судом, але не больш чым да выканання абавязацельстваў;

‑ якім прад’яўлены грамадзянскі іск у судзе, — на тэрмін, устаноўлены судом, але не больш чым да заканчэння вытворчасці па справе;

‑ якія ўхіляюцца ад мерапрыемстваў па прызыве на ваенную службу, службу ў рэзерве, — да яўкі на мерапрыемствы па прызыве на ваенную службу, службу ў рэзерве.

Інфармацыю аб наяўнасці або адсутнасці часовых абмежаванняў на выезд за мяжу можна будзе бясплатна атрымаць у падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў на працягу не больш як аднаго месяца з дня звароту. Грамадзянін (пры прад’яўленні пашпарта) мае права атрымаць інфармацыю аб наяўнасці ў банку звестак інфармацыі пра сябе і грамадзянах, законным прадстаўніком якіх ён з’яўляецца.

МУС папярэджвае, што даведка аб адсутнасці часовых абмежаванняў права на выезд за мяжу не будзе мець юрыдычнай сілы для прадстаўнікоў пагранічнай службы ў выпадку, калі на момант перасячэння дзяржмяжы ў банку звестак будзе ўтрымлівацца інфармацыя аб наяўнасці ў грамадзяніна часовых абмежаванняў права на выезд.

Нагадаем, на думку кіраўніка МУС Уладзіміра Навумава, у банк звестак можа быць уключана інфармацыя аб прыкладна 100 тысячах беларускіх грамадзян.

БелаПАН & Наша Ніва

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошняе ў фотаблогу

Відэа
Vinsent: Восеньскі вальс
 
Галоўнае на сайце

Cюжэты:

Чэмпіянат вобласці па футболе   Інтэрв'ю   Меркаванні  Эканоміка   Даслана чытачамі   Андрэй Юркоў   Уладзімір Ліўшыц   Акадэмія   Падзеі   Афіша   Рэгіянальнае развіццё   Сайт   Спынім карупцыю   АЭС

Навіны TUT.BY



Апытанне

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2006-2010.

Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

Рух «За Свабоду»  НАША НІВА  Нашыя дзеткі  Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Будзьма разам! Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач