Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Недзяржаўнае тэлебачанне
05.12.2007 г.
БелсатУ панядзелак 10 снежня пачне працу першы ў Беларусі недзяржаўны тэлевізійны канал. Ягоная назва - “Белсат”. Гледачамі змогуць стаць уладальнікі спадарожнікавых талерак.

Паводле дырэктара службы навінаў “Белсату” Аляксея Дзікавіцкага, у планах тэлеканалу шаснаццацігадзіннае вяшчанне.

- Фармат такі, што - як шмат якія тэлебачанні ў свеце - мы пачынаем з тэставага вяшчання. Гэта значыць, што будуць некалькі гадзінных блокаў, якія будуць паўтарацца. Што тычыцца далейшай сітуацыі, то мы плануем у наступным годзе перайсці на шаснаццацігадзіннае вяшчанне.

У “Белсату” ўжо ёсць карэспандэнты ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, якія, як плануецца, пададуць дакументы па акрэдытацыю ў Міністэрства замежных справаў Беларусі. Аднак, як кажа Дзікавіцкі, апроч навінаў на канале будуць праграмы самай рознай скіраванасці: гісторыя, культура, эканоміка, спорт. А вось чаго не будзе на канале, як мінімум, бліжэйшы час, дык гэта камерцыйнай рэкламы.

Вадзім ДОЎНАР

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач