Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

На былых ільготнікаў абвясцілі «паляванне»
26.11.2007 г.
Ільготы«Мінсктранс» рыхтуецца пасля адмены ільготаў да рэзкага павелічэння колькасці «зайцоў» і 17 снежня выведзе на лінію ўсіх сваіх кантралёраў.

Нагадаем, ад 17 снежня школьнікі, студэнты і пенсіянеры пазбавяцца ільготаў на праезд. Ад гэтага часу ім давядзецца аплочваць кошт праезду цалкам, які цяпер складае 600 рублёў.

"Еўрарадыё" вырашыла даведацца, ці можна назапасіць ільготных талонаў і ездзіць па іх пасля 17 снежня. Прадстаўнік “Мінсктрансу” Ганна Міхайлоўская паведаміла, што апошні раз скарыстацца ільготным талонам можна будзе 16 снежня. З наступнага дня яны будуць лічыцца несапраўднымі. Нават два льготныя не будуць прыраўноўвацца да аднаго поўнага. “З 17 снежня для нас ужо не існуе ільготных пасажыраў, таму па двух талонах ехаць нельга — няхай пра запас ніхто не купляюць. 16 снежня будзе апошнім днём продажу ільготных талонаў, 17-га ўсе гэтыя талоны будуць ужо не сапраўдныя”, - кажа супрацоўніца Мінсктрансу.

У сувязі з адменай ільгот “Мінсктранс” прагназуе павелічэнне колькасці безбілетнікаў, таму мае намер увесь свой штат выправіць у гэты дзень на працу дзеля барацьбы з “зайцамі”. “Мы чакаем павелічэння колькасці “зайцаў”. У сувязі з гэтым будзем прымаць розныя захады. Мы ўжо распрацавалі графік выхаду на лінію нашых ккантралёраў, прадугледжана дадатковая колькасць выхадаў. Усё гэта для таго, каб праверыць пасажыраў на аплату праезду”, - паведамляе Ганна Міхайлоўская.

charter97.org

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач