Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданнівідэаблогinternet рэгіёнуфорумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак
Горацкія актывісткі наведалі Гдыню
22.11.2007 г.
ГдыняПа запрашэнні няўрадавых арганізацыяў Польшчы некалькі жанчынаў Горак наведалі прыморскую Гдыню, дзе сустрэліся з кіраўніцтвам гораду і прадстаўнікамі сацыяльных службаў. Прымалі візіцёраў Юліта Банаскевіч і Пётр Крахулец, даўнія сябры грамадскіх дзеячаў нашага гораду.

Свежае паветра і шум прыбою не заміналі жанчынам сустрэцца з мэрам Гдыні, які на радасць прысутных распавёў, што да яго горадам кіравала жанчына. Кіраўнік муніцыпалітэту падзяліўся сакрэтамі сваёй работы, адзначыў дасягнутае, падзяліўся планамі.

Наступным пунктам візіту стаў клуб “Інтэграцыя”, які аказвае падтрымку мясцовым інвалідам. Цікавай была і сустрэча з дэпутаткай гарадскога Савету (Сейму) па спорце. Жанчына прызналася, што асабліва не захаплялася спортам і толькі калі ўзначаліла гэты накірунак у Гдыні, зразумела ўсе перавагі здаровага ладу жыцця.

У Цэнтры Жуаны Хацук (дваццацігадовай дзяўчыны, якая ўжо таксама дэпутатка і вядомая на ўсю Гдыню грамадская актывістка) можна было даведацца пра тое, якая дапамога аказваецца дзецям з бедных сем’яў гораду. А пачалося ўсё толькі два гады таму, калі Жуана разам са сваім прыяцелем вырашыла стварыць цэнтр, у якім бы дзеці з маламаёмасных сем’яў маглі бавіць час пасля школы, рыхтаваць разам урокі і гуляць у спартовыя гульні.

Апошнім пунктам вандроўкі стала гімназія №4, дзе школьнікі захапляюцца вандроўкамі па Еўропе. Цэлы год па суботах, калі няма заняткаў і кожны па жаданні можа наведаць школу, яны вывучаюць гісторыю і культуру краіны, у якую збіраюцца сёлета. Напрыканцы навучальнага году ўсе здаюць тэст, лепшыя едуць у вандроўку бясплатна. Гэтак, шкаляры ўжо наведалі Францыю і Італію, налета паедуць у Грэцыю.

Горацкія актывісткі спадзяюцца, што ўбачанае можна будзе калі-небудзь рэалізаваць у Горках.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошняе ў фотаблогу

Відэа
Vinsent: Восеньскі вальс
 
Галоўнае на сайце

Cюжэты:

Чэмпіянат вобласці па футболе   Інтэрв'ю   Меркаванні  Эканоміка   Даслана чытачамі   Андрэй Юркоў   Уладзімір Ліўшыц   Акадэмія   Падзеі   Афіша   Рэгіянальнае развіццё   Сайт   Спынім карупцыю   АЭС

Навіны TUT.BY



Апытанне

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2006-2010.

Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

Рух «За Свабоду»  НАША НІВА  Нашыя дзеткі  Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Будзьма разам! Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач