|
Што губляюць студэнты БДСГА? |
|
11.07.2011 г. |
На мінулым тыдні ў дзвюх мясцовых газетах горацкія студэнты размясцілі з дзясятак прыватных абвестак пра страчаныя дакументы.
Лідарамі апынуліся пяцікурснікі землеўпарадкавальнага факультэта – аж дзевяць паведамленняў. Людзі немаведама дзе падзелі свае студэнцкія білеты! У допісах у газету яны прасілі прызнаць страчаныя дакументы нядзейнымі.
Яшчэ адна абвестка тычылася прапажы студэнцкага, але без пазнакі спецыяльнасці маладога разявакі.
Але найбольшай стратай бадай што стала накіраванне на працу. Яго згубіў малады спецыяліст, размеркаваны з Горак у Брэсцкую вобласць. |
Каментарыi
это как и я в своё время только не в этом вузе ;)