Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданнівідэаблогinternet рэгіёнуфорумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак
Цяпло даюць пад пагрозамі
16.11.2006 г.

 Да каляндарнай зімы яшчэ тры тыдні, але ў ноч на 6 лістапада у многіх рэгіёнах краіны былі пабіты тэмпэратурныя рэкорды. Напрыклад, у Ашмянах было зафіксавана больш як 18 градусаў марозу. Ня выключана, што й наперадзе жыхароў чакаюць сур’ёзныя зімовыя выпрабаваньні. Як рыхтуюцца да іх у рэгіёнах?

Раньнія халады не абмінулі й Магілёўшчыну. Афіцыйна ацяпляльны сэзон пачаўся тут яшчэ ў кастрычніку. У тым ліку й у Горках. Але ў адным з дамоў, які стаіць тут побач з будынкам райвыканкаму, аніводнага дня ня грэлі батарэі. Пра тое, што было далей, карэспандэнту “Свабоды” расказаў старшыня дамавога камітэту Эдуард Брокараў:

(Брокараў: ) “Ён дзяржаўны дом. Там жывуць пэнсіянэры. Ён заўсёды вельмі добра ацяпляўся. А тут атрымалася так, што няма цяпла – хоць трэсьні. Ня грэюць і ня грэюць. Я пайшоў адзін раз у камунгаз, другі раз. Заяўкі даваў. Яны рабілі выгляд, што яны там прымаюць. Здарылася так, што да мяне падышло некалькі чалавек і кажуць, што давай нешта вырашаць, а то мы выйдзем на вуліцу і нешта будзем рабіць. Я кажу, калі вы пойдзеце, то тады я вас павяду. А што рабіць, калі ў кватэрах тое, што й на вуліцы. Я зайшоў у райвыканкам, а там у той дзень дзяжурыла жанчына з аргаддзелу. Я яе папярэдзіў, паставіў перад фактам: кажу, шаноўная, мяне людзі ўпаўнаважылі вам сказаць, што калі вы не дасьце нам цяпло, то мы выйдзем на нейкую акцыю на вуліцу. Бо нам далей няма куды. Ну, і усё. Праз гадзіну прыбеглі сьлесары і ўсё зрабілі”.

Паводле інфармацыі svaboda.org

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошняе ў фотаблогу

Відэа
Vinsent: Восеньскі вальс
 
Галоўнае на сайце

Cюжэты:

Чэмпіянат вобласці па футболе   Інтэрв'ю   Меркаванні  Эканоміка   Даслана чытачамі   Андрэй Юркоў   Уладзімір Ліўшыц   Акадэмія   Падзеі   Афіша   Рэгіянальнае развіццё   Сайт   Спынім карупцыю   АЭС

Навіны TUT.BY



Апытанне

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2006-2010.

Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

Рух «За Свабоду»  НАША НІВА  Нашыя дзеткі  Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Будзьма разам! Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач