Узгорак
Надвор'е ў Горках
ПершаяГоркіДрыбінМсціслаўБДСГАРэгіёнГоркі ТВ Дадай сваю навіну!
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА | Нашы выданні | Мясцовы Інтэрнэт

Недарэчная смерць пад Мацютамі
17.08.2010 г.

У Горацкім раёне абарваны высакавольтны провад забіў мужчыну і двух яго сыноў-блізнят.

Як паведамілі ў пракуратуры Магілёўскага раёна інфармацыйнаму агенцтву БелаПАН, няшчасце адбылося каля вёскі Мацюты 14 жніўня. На веласіпедах міма провада, які ляжаў на зямлі, праязджаў 36-гадовы мужчына з трыма сынамі.

Смяротны ўдар току прыпаў на аднаго з 12-гадовых хлопчыкаў-блізнят, калі бацька са старэйшым сынам ужо праехалі небяспечны ўчастак.

Мужчына кінуўся ратаваць дзіця і загінуў. Памёр таксама і другі блізнюк, які схапіўся за раму веласіпеда, па якой ішоў ток.

Зараз высвятляецца, чаму абарваўся высакавольтны провад, які стаў прычынай гібелі трох чалавек, і чаму ён знаходзіўся на зямлі.


Поўны матэрыял на гэту тэму чытайце ва «УзГорку». Газета выйдзе ў чацвер 19 жніўня.

Выданне «УзГорак» можна набыць у любым паштовым аддзяленні Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў, а ў Горках таксама ў крамах «Фея» і «Перекресток».

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 observer 2010-08-17 09:23
Мне рассказывали, что там из-за этого провода загорелось целое поле, через которое эти люди ехали. Пожар не могли остановить.
Цытаваць
 
 
0 #2 неместный 2010-08-17 09:41
Трагедия за трагедией!
Цытаваць
 
 
0 #3 Дядя Ваня 2010-08-17 10:25
Пускай земля им будет пухом!
Цытаваць
 
 
0 #4 RIP 2010-08-17 14:51
Любая беда в жизни человека - это знак. Раз такое случается, значит, мы что-то делаем не так в нашей жизни. Об этом стоит задуматься. Вечная память!
Цытаваць
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач