Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Няхай квітнеюць тысячы дрэваў
09.04.2009 г.
У Беларусі пачалася акцыя “Тыдзень леса-2009”. У яе межах кожны ахвотны грамадзянін можа пасадзіць уласнае дрэва.

Лясгасы дадуць саджанцы задарма і дапамогуць вызначыцца з месцам для азелянення.

У Горацкім раёне, як і ва ўсёй Магілёўскай вобласці мерапрыемствы ў межах экалагічнай кампаніі будуць праходзіць з 11 па 18 красавіка (11.04.2009 па 18.04.2009). У гэты перыяд кожны,

хто пажадае, зможа прыняць удзел у пасадцы дрэваў, добраўпарадкаванні тэрыторыяў, стварэнні памятнай алеі ці нават дэндрапарку.

ГЛХУ “Горацкі лясгас” распрацаваў План мерапрыемстваў на тэрыторыі ляснога фонду Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў. Новыя дрэвы будуць пасаджаны на плошчы памерам у 236,9 га.

Каб стаць удзельнікам акцыі, трэба проста патэлефанаваць на любы з указаных ніжэй нумароў.

Горацкі раён:

54045 – дырэктар лясгасу Пётр Пятровіч Чэчат,

54518 – галоўны ляснічы Уладзімір Іванавіч Сіроцін,

54463 – намеснік дырэктара лясгасу Вячаслаў Уладзіміравіч Ткачоў,

48434 – ляснічы Дабранскага лясніцтва Аляксей Аляксандравіч Зуёнак,

45514 – ляснічы Зубраўскага лясніцтва Валерый Леакадзьевіч Маслоўскі.

Дрыбінскі раён:

8 02248 22729 – ляснічы Раснянскага лясніцтва Валянцін Пятровіч Светушкоў,

8 02248 52236 – ляснічы Цёмналескага лясніцтва Аляксандр Мікалаевіч Анішчанка,

8 02248 52236 – ляснічы Першамайскага лясніцтва Сяргей Віктаравіч Жарыкаў.

Мсціслаўскі раён:

8 02240 73249 – ляснічы Ходасаўскага лясніцтва Анатолій Юр’евіч Пруднікаў,

8 02240 21607 – ляснічы Мсціслаўскага лясніцтва Максім Генадзьевіч Мартынаў.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач