Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

"УзГорак" просіць рэгістрацыі
30.03.2009 г.
Журналісты з г. Горкі (Магілёўская вобл.) спрабуюць зарэгістраваць новую грамадска-палітычную газету.

Эдуард Брокараў — галоўны рэдактар маланакладнай газеты «Узгорак» — падаў дакументы на рэгістрацыю гэтага выдання ў Міністэрства інфармацыі. Па словах журналіста, кіраўнік аддзелу рэгістрацыі Віктар Гурэцкі пацвердзіў, што ўсе дакументы аформленыя правільна, і сказаў патэлефанаваць праз месяц па вынікі. Па словах сп-ра Гурэцкага, гэта першая агульнапалітычная газета, якая спрабуе зарэгістравацца пасля ўступлення ў сілу новага закона «Аб СМІ».

«Мы чакалі, пакуль новы закон уступіць у сілу, бо па старым зарэгістраваць мясцовую газету было нерэальна, — кажа галоўны рэдактар. —

У 2003 г. я спрабаваў зарэгістраваць газету і на працягу года атрымаў 11 адмоваў.

Схема была простая: я звяртаюся да дырэктара якога-небудзь прадпрыемства, у якога кантора пустая і грошай няма, ён радасна прапануе выбіраць любы пакой, а праз 3 дні (пасля кансультацый з выканкамам) піша ліст, што яму гэтае памяшканне неабходна для вытворчых патрэбаў».

Маланакладная (299 асобнікаў) газета «Узгорак» пачала выходзіць у 2007 годзе. (На гэты момант выйшла ўжо 67 нумароў выдання). Па словах Эдуарда Брокарава, выданне самаакуплялася, але прыбытку не прыносіла, таму выдаўцы вырашылі зарэгістраваць ужо раскручаны ў Горках «брэнд» і павялічыць наклад.

«Спроба зарэгістраваць нашу газету — гэта своеасаблівы „тэст“ для Міністэрства інфармацыі, пасля якога будзе зразумела, чаго варта чакаць далей», — лічыць Эдуард Брокараў.

Нагадаем, што паводле «старога» закона «Аб друку і іншых СМІ» да заявы аб рэгістрацыі СМІ трэба было прыкладаць дакументы аб узгадненні размяшчэння рэдакцыі з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі (арт. 10). Менавіта гэтая норма часта рабілася галоўнай перашкодай для рэгістрацыі недзяржаўных выданняў. У новым законе «Аб СМІ» такога патрабавання няма.

baj.by

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 Дядя Ваня 2009-03-30 09:26
Держите карман шире - завтра уже и свидетельство о регистрации получите
Цытаваць
 
 
0 #2 Fuck off! 2009-03-30 11:23
Хрен вам, а не регистрацию. И так газет в Горках достаточно, зачем еще что-то выдумывать? Чтобы свою пропоганду везти? НАДОЕЛИ
Цытаваць
 
 
0 #3 Кастусь Аршицкий 2009-03-30 20:08
To Fuck off!
Уважаемый fuck off, с Вашими глубоко презрительными для всех нормальных людей рассуждениями, я даже на ваше хамство отвечу интелегентно, потому что не каждый дурак осмелится подключить интернет и набрать какой-то бессмысленный набор слов. Пускай по вашему: газет достаточно - регистрировать не надо, тв каналов достаточно - новых не надо, полит.партий и организаций достаточно - новых не надо, квартир в Горках достаточно - новые не надо, денег достаточно - больше не надо... Надеюсь убедил.
Цытаваць
 
 
0 #4 damavik 2009-04-03 14:49
2 Fuck off!

А во зарэгіструемся і зробім разнастайную і цікавую газету. І Вам будзе падабацца. І можа нават падпішыцеся ))
Цытаваць
 
 
0 #5 Татьяна Асмоловская 2009-04-13 14:01
Пускай только попробуют зарегестрировать газету. Все студенты тогда начнут ее читать, а не как обычно рассматривать картинки, как это делают большинство читателей "Беларусь Сегодня". Не нужно мне активной политически молодежи, хотя бы в Горках. И своих я также воспитываю. Пусть лучше пиво пьють, чем запрэшчонныя газеты чытаюць.
Цытаваць
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач