Узгорак
Горки БГСХА Дрибин Мстиславль Пустынки Добрая Ленино Паршино Рясно Горкі БДСГА Дрыбін Мсціслаў Пустынкі Ходасы Паршына Расна Horki Gorki Drybin
Надвор'е ў Беларусі - %D0%93%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96

першаябібліятэкавідэаinternet-рэгіёнуфоруммапапра horki.infoкантактыenglish
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак
АЭС працягвае “шумець”
10.03.2010 г.
Прывід беларускай АЭС блукае па Еўропе. 2 сакавіка ў нашай былой сталіцы, а цяпер галоўным горадзе Літоўскай Рэспублікі – Вільні – адбыліся грамадскія слуханні. На іх беларускі бок прэзентаваў праект будучай атамнай станцыі, якая размесціцца ў 23 км ад дзяржаўнай мяжы і ў 50 км ад міжнароднага аэрапорта “Вільня”.

Калі недалёка ад Горак хацелі пабудаваць АЭС, дык у мясцовых жыхароў ніхто не пытаўся.

Напэўна, чыноўнікі не лічылі патрэбным звяртацца да нас, да сваіх грамадзянаў. Яно, пэўна ж, і правільна. Што мы ведаем, “дурненькія”? Наверсе ж мазгі – огого!

Не пыталіся і ў жыхароў Астраўца (Гродзенская вобласць), дзе было ў рэшце рэшт вырашана будаваць станцыю. Калі не лічыць, безумоўна, грамадскія слуханні, падчас якіх адзін з чыноўнікаў чытаў пазітыўны верш пра АЭС, а расійскі інжынер-фізік Андрэй Ажароўскі са стосам крытычных дакументаў з нагоды будаўніцтва станцыі не быў дапушчаны ў залю і нават атрымаў сем сутак.

Іншая справа – міжнародная супольнасць. Ад яе не адкруцішся. Таму ў Віленскім універсітэце і была арганізаваная дыскусія, каб даць ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай АЭС. Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства энергетыкі Беларусі, справаздачу прадставілі спецыялісты дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі і дэпартамента па развіцці ядзернай энергетыкі Мінэнерга. Слуханні пачаліся са скандалу. Аказалася, што

прывезены айчыннымі спецыялістамі даклад быў на рускай мове, якую не разумела вялікая частка аўдыторыі.

Запрошаная перакладчыца блыталася ў тэрмінах, таму многія ўдзельнікі пакінулі залю, не бачачы сэнсу працягваць размову “глухога з нямым”.

Як паведаміў раніцай літоўскі партал DELFI, cярод тых, хто пакінуў дыскусію, быў і старшыня парламенцкага Камітэта па ахове навакольнага асяроддзя Літвы Ёнас Шыменас.

– Тое, што адбываецца тут – абсурд,

– заявіў палітык журналістам. Па-першае, прысутнічае моладзь, якая не разумее па-руску, а арганізатары не забяспечылі пераклад. Аб чым мы можам гаварыць? Гэта зносіны глухога з нямым. Прапаноўваюць сёння выслухаць, заўтра пачытаць, і паставяць “плюсікі” – сустрэча адбылася. Мерапрыемства было, але мы нічога не пачулі. Гэта беспарадак, тым больш, што ў зале знаходзіцца віцэ-міністр аховы навакольнага асяроддзя Александрас Сруогіс. Думаю, мы запатрабуем палітычнай адказнасці міністэрства”, – сказаў дэпутат Шыменас.

Намесніца старшыні камісіі развіцця Віленскага гарадскога савета і прадстаўнік некалькіх грамадскіх арганізацый Раса Навіцкене таксама не стрымлівала эмоцыі.

– У выпадку, не дай Бог, аварыі, у нас будзе знішчана сталіца, тэрыторыя краіны забруджана на 80%. Чаму нічога гэтага няма ў справаздачы?

Гэта ж генацыд літоўскага народа!” Так, цытуе яе словы партал газеты “Наша ніва”.

Дзіўныя гэтыя літоўцы. Не глядзяць яны наша тэлебачанне і газет не чытаюць. Іначай бы ведалі, што баяцца АЭС – не варта. Во беларусы не баяцца, калі верыць ізноў жа тэлебачанню і газетам. А мы ж ім верым, мы ж не літоўцы.

Выканаўчы сакратар кааліцыі Літоўскіх няўрадавых арганізацый па ахове навакольнага асяроддзя Лінас Вайнюліс сказаў DELFI, што будзе дамагацца паўторнай прэзентацыі справаздачы. Пра гэта ён паабяцаў запатрабаваць у сваім пісьмовым звароце да Канвенцыі аб Ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Разам з тым некаторыя прадстаўнікі літоўскага боку выказаліся ў падтрымку праекта. Беларус з Вісагінаса Алег Давідзюк, былы начальнік аддзела Ігналінскай АЭС, нагадаў, што атамныя станцыі будуюць у многіх развітых краінах. “Падчас працы Ігналінскай станцыі беларусы сваю станцыю наўрад тут бы ставілі, зараз яна запаўняе акно, якое ўтварылася. Ёсць прымаўка: за што змагаліся, на тое і наткнуліся”, – зазначыў Давідзюк.

Паводле яго слоў,

сотні будаўнікоў і эксплуатацыйных спецыялістаў Вісагінаса ўжо зараз гатовы ехаць на будаўніцтва ў Астравец.

Перадае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН.

Пасля заканчэння сходу беларускі пасол у Літве Уладзімір Дражын заявіў журналістам, што, нягледзячы на цяжкасці, удзельнікі сходу змаглі зразумець адзін аднаго і варта лічыць, што слуханні адбыліся. Пасля заканчэння слуханняў літоўская грамадскасць павінна да канца месяца накіраваць сваю рэакцыю ў Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя краіны. З улікам гэтых пажаданняў Літва сфарміруе пазіцыю па будаўніцтве Беларуссю АЭС, але правам вета яна, як любая замежная дзяржава, не валодае.

Ілля Заранок

 

падзяліся з сябрамі:

Апошняе ў фотаблогу

Відэа
Такога няма нідзе
 
Галоўнае на сайце

Cюжэты:

Чэмпіянат вобласці па футболе   Інтэрв'ю   Меркаванні  Эканоміка   Даслана чытачамі   Андрэй Юркоў   Уладзімір Ліўшыц   Акадэмія   Падзеі   Афіша   Рэгіянальнае развіццё   Сайт   Спынім карупцыю   АЭС

Навіны TUT.BY



Апытанні
Дзе Вы ёсць?

далучайся да нас: Горки вконтакте Відэа з Горак Горкі на twitter Мой статус

© 2010 horki.info Інфармацыйны сайт пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці.
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач
Рух «За Свабоду»  НАША НІВА  Нашыя дзеткі  Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Будзьма разам! Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!