Узгорак
Надвор'е ў Горках
ПершаяГоркіДрыбінМсціслаўБДСГАРэгіёнГоркі ТВ Дадай сваю навіну!
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА | Нашы выданні | Мясцовы Інтэрнэт

Андрэй ЮРКОЎ: каб улада не спала
рэгіён - Інтэрв'ю
21.11.2006 г.

Распавядзіце крыху тым, хто не ведае Вас, і нагадайце тым, хто памятае Вас па папярэдніх кампаніях, сваю біяграфію.

Сам я тутэйшы, нарадзіўся ў Леніна Горацкага раёну 25 кастрычніка 1973 года. Мой бацька кіраваў доўгі час калгасам “Дрыбінскі”. У залаты савецкі час гэта гаспадарка была адной з перадавых і зараз не здае свае пазіцыі. Па адукацыі я – эканаміст-менеджэр, закончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, які тады яшчэ называўся “нархозам”, Інстытут прыватызацыі і менеджменту. Жанаты, маю дзвюх дачок.

Jurkou У нас зараз шмат можна пачуць пра тое, што вучыся не вучыся, а толку ніякага…

 Не згаджуся з Вамі. Пісьменныя (граматныя) людзі патрэбныя любой сістэме. Гэтак атрымалася і ў мяне. Працаваў намеснікам дырэктара па камерцыі ААТ “Горацкі масларобчы-сыраробчы завод” (1996–1997 гг.), намеснікам дырэктара племсаўгасу імя Чкалава (1998–2002 гг.), галоўным спецыялістам па маркетынгу РУП “Вучгас БДСГА” (2003–2006 гг.).

 Але праца гэта не адзіны Ваш занятак?

 Безумоўна! Я па натуры – змагар. Прымаю актыўны ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці нашай мясцовасці. Быў кандыдатам у Парламент Рэспублікі Беларусь у 2004 годзе. Тады за мяне было сабрана крыху болей за 2000 подпісаў грамадзянаў, гэта ў два разы болей, чым патрабуе заканадаўства. У 2006 годзе кіраваў штабам Аляксандра Мілінкевіча на выбарах прэзідэнта.

 Зараз ізноў бой?

 Так, бой. Паглядзіце колькі праблем вакол, колькі нявырашаных праблем! Гэта проста жах. Сёння гэта спрабуюць замаўчаць, не сказаць, прапусціць міма вушэй. Гэтага нельга пакідаць у такім выглядзе.

А больш канкрэтна?

 Калі я іду ў дэпутаты, дык безумоўна ў мяне ёсць канкрэтная праграма. Праўда, зараз я не маю права па законе пра яе казаць. Магу толькі засяродзіць Вашу ўвагу на такіх рэчах. Па-першае, мясцовы бюджэт павінен быць максімальна адкрытым для жыхароў. Людзі павінны ведаць, колькі і на які дом, вуліцу ці дарогу выдаткавана грошай. Улада ў гэтым не зацікаўлена, таму суе ў Савет сваіх людзей. І толькі незалежныя ад улады дэпутаты змогуць казаць людзям праўду, даваць ім інфармацыю.

Другое, і самае важнае, кандыдат, якога ставяць зверху ніколі не будзе займацца праблемамі людзей. Ён заўсёды будзе глядзець на тых, хто яго вылучыў у кандыдаты і хто яго паставіў. Я ж пайду і буду змагацца за тое, каб кожная праблема маіх выбарцаў была вырашана. Што мне баяцца, калі за мною стаяць простыя людзі і іх тысячы?

А што акрамя працы і палітыкі?

 Я вельмі люблю спорт. Трэба сказаць, што фізічных нагрузак у жыцці хапае. Не забываюся падтрымліваць старых бацьку і маці, якія жывуць у вёсцы. Вы ж ведаеце, у сталым веку на зямлі пражыць цяжка. Таму рэгулярна езджу дапамагаць па гаспадарцы. За плугам, бараною, касою праходзіць шмат вольнага часу. Астатняе аддаю валейболу і хакею. Гуляем з маімі калегамі і сябрамі, мясцовай моладдзю. Ну, а калі Вы рана ўстаяце, дык можаце заспець мяне за ранішняй прабежкай. Гэта таксама патрэбна для формы.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 Paolo 2008-10-20 08:43
он не лидер, вот и всё.
парню хочется того, что он не потянет
Цытаваць
 
 
0 #2 observer 2008-10-20 12:56
А зачем в данном случае быть лидером? Опять кого-то куда-то волочить? На митинг? На штурм? Как раз и хорошо, что он не такой. Нам уже давно нужен технократический подход. От горячих голов все устали. И я в т.ч.
Цытаваць
 

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач