Узгорак
Надвор'е ў Горках
ПершаяГоркіДрыбінМсціслаўБДСГАРэгіёнГоркі ТВ Дадай сваю навіну!
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА | Нашы выданні | Мясцовы Інтэрнэт

На доме Гарэцкага рана ставіць кропку
04.02.2012 г.

Міністэрства культуры і Горацкі раённы выканаўчы камітэт адказалі на звароты грамадзянаў, якія просяць не бурыць дом Горэцкага. Пра гэта расказаў прыхільнік захавання культурнай спадчыны, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Каданчык (на фота).

– Аляксандр Ісакавіч, Ваш зварот аб неабходнасці захаваць дом Гарэцкага выклікаў вялікі рэзананс не толькі ў Горках. Пра сітуацыю пісала рэспубліканская прэса, гаварылі на радыё. Што Вы зараз адчуваеце?

– Па-першае, задавальненне ад таго, што шмат людзей паставіліся неабыякава да лёсу, як Вы кажаце, дома Гарэцкага. Тэлефанавалі незнаёмыя людзі, выказвалі словы падтрымкі, шмат чаго казалі пры сустрэчах. Я ўжо не кажу пра тых, хто падпісаўся пад зваротам да раённых уладаў. Спадзяюся, што гэта толькі пачатак.

Па-другое,

хачу выказаць шчырую падзяку гэтым людзям і спадзяюся, што колькасць прыхільнікаў захавання гэтай культурнай каштоўнасці будзе павялічвацца.

– Ці былі афіцыйныя адказы на Ваш зварот?

– Так, былі. Я атрымаў ліст з Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за подпісам намесніка міністра. А таксама з Горацкага райвыканкама за подпісам яго старшыні І.М.Макара. Гэта адказы на калектыўны зварот аб захаванні дома Гарэцкага, пад якім паставілі подпісы 56 жыхароў горада і раёна. Але гэтая лічба яшчэ не канчатковая.

У лісце з райвыканкаму адзначаецца, што “будынак знаходзіцца ў такім стане, што правядзенне яго капітальнага рамонту немагчыма.”

Аднак “слушнай з’яўляецца і Ваша прапанова аб усталяванні ў г.Горкі на месцы знесенага дома помніка гэтаму выдатнаму беларускаму пісьменніку”.

– Як Вы адкаментуеце атрыманыя адказы?

– Канечне, я вельмі задаволены тым, што

Міністэрства культуры, па сутнасці, падтрымала ідэю захаваць дом і стварыць у ім музей.

Яшчэ ў пачатку студзеня быў накіраваны ліст у Магілёўскі аблвыканкам і Горацкі райвыканкам з прапановай “забяспечыць захаванне будынка і разгледзець магчымасць стварэння ў ім мемарыяльнай кватэры Максіма Гарэцкага, якая можа быць уключана ў склад музея БДСГА”.

Але, на жаль, пакуль што гэта толькі маральная падтрымка, бо ўсё ж такі шмат што залежыць ад пазіцыі мясцовых уладаў.

– А што мясцовыя ўлады?

– У іх адказе нічога нечаканага няма. Чаму? Таму што пазіцыя райвыканкама была агучана неаднаразова. Спачатку П.Дзетліковічам у публікацыях у “Горацкім весніку”, а таксама Н.Карнеевай у каментарыях карэспандэнтам газет “Звязда” і “Советская Белоруссия”. Ды і ваша газета змяшчала некаторыя матэрыялы па гэтай праблеме.

Але я не буду аналізаваць усё тое, што там напісана. Я зраблю гэта пазней. Адно толькі скажу:

нарэшце я ўбачыў адказ на самае галоўнае пытанне, дзеля чаго прынята рашэнне знішчыць дом Гарэцкага. І аварыйны стан будынка, здаецца, тут не галоўны фактар.

Бо дом, як сведчаць самі жыхары, у такім стане шмат гадоў.

– Чаму людзі актыўна падтрымліваюць ідэю захавання дома?

– На мой погляд, пераважная большасць мясцовых жыхароў – сапраўдныя патрыёты свайго горада і раёна і ўвогуле Беларусі. Ім не падабаецца, што пад шумок “Дажынак” знішчаецца тое, што можа ператварыцца ў сапраўдны сімвал культурнай спадчыны акадэміі і нашага горада.

Не выпадкова, з поглядам на перспектыву, карэспандэнт газеты “Советская Белоруссия” Віктар Корбут у артыкуле “Дом классика хотят заменить статуей” гаворыць пра дом Гарэцкага так:

“К “Дажынкам” у Горок есть шанс не потерять, а приобрести еще один привлекательный культурный и туристический объект”

[“Советская Белоруссия”. 21.01.2012. С.16].

У Горках шмат людзей, для якіх дом, дзе была кватэра Гарэцкага, – не проста бярвенні, цэгла, вокны і дзверы. Розум і веды гэтых людзей дазваляюць бачыць іншае.

Гэты дом – часцінка тых слаўных людзей (Гарэцкіх ды іншых), якія пакінулі значны след у жыцці акадэміі і горада.

Для некаторых той жа Максім Гарэцкі – калега па роду заняткаў, які нявінна пацярпеў у гады сталінскіх рэпрэсіяў.

Яшчэ я думаю, што людзей раздражняе тая ліхасць, з якой некаторыя ўладныя асобы ў сваіх кабінетах прымаюць рашэнні. Прычым новыя рашэнні часта адмяняюць старыя. Успомніце, што ў 1993 годзе чыноўнікі былі за захаванне дома і хацелі адкрыць у ім музей. А цяпер што?

– Вы ўпамянулі шмат газет, якія пісалі на гэту тэму. Як вы ацэньваеце ролю СМІ ў дадзеным выпадку?

– Я хацеў бы нагадаць, што ў большасці краін Еўропы сродкі масавай інфармацыі называюць чацвёртай уладай пасля заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Настолькі моцны іх уплыў на ўсе бакі жыцця. І ў нас СМІ адыгрывюць вельмі значыную ролю. І я вельмі ўдзячны карэспандэнтам Віктару Корбуту (газета “Совесткой Белоруссии”) і асабліва Ілоне Івановай (газета “Звязда”) за прафесіяналізм і аб’ектыўнасць. Менавіта “Звязда” падкрэсліла тое, на чым я асабліва акцэнтаваў увагу: нельга ставіць знак роўнасці паміж адсяленнем жыхароў і неабходнасцю разбурыць дом. Людзей трэба адсяліць даўно. А вось будынак захаваць і зрабіць у ім музей. Пра гэта “Звязда” напісала, чаго нельга сказаць аб “Горацкім весніку”.

Я думаю, што кропка яшчэ не пастаўлена, і нам не раз спатрэбіцца звяртацца ў СМІ па дапамогу.

Гутарыў Ілля Заранок

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 Виктор 2012-02-04 15:33
Ответы есть, а воз и ныне там. Посмотрим, что будет дальше с этим домом.
Цытаваць
 
 
0 #2 Бабай 2012-02-04 16:36
Дзякуй, Аляксандр Iсакавiч, за пазiцыю!
Цытаваць
 
 
0 #3 Доброжелатель 2012-02-04 21:27
Хороший памятник М.Горецкому больше будет напоминать о нём, чем гнилой дом в кирпичной "скорлупе".
Цытаваць
 
 
+3 #4 jmal 2012-02-04 23:27
Цытую Доброжелатель:
Хороший памятник М.Горецкому больше будет напоминать о нём, чем гнилой дом в кирпичной "скорлупе".

За "скорлупу" горецким горереставраторам руки оторвать. Ее убрать. Современные материалы позволяют законсервировать древесину на многие годы. В Кижах деревянные постройки века стоят. Из этого дома можно сделать игрушечку и гордиться результатами своего труда.
Цытаваць
 
 
+1 #5 Мавр 2012-02-05 09:30
Цытую jmal:
За "скорлупу" горецким горереставраторам руки оторвать. Ее убрать. Современные материалы позволяют законсервировать древесину на многие годы. В Кижах деревянные постройки века стоят. Из этого дома можно сделать игрушечку и гордиться результатами своего труда.

Прав на 100 процентов!!! Эти "реставраторы, "наверно, только коровники и умеют реставрировать!
Цытаваць
 

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач