|
Выканкам размеціць шыльды на беларускай мове |
|
25.11.2009 г. |
Чаму ў Дрыбінскім раёне новыя ўказальнікі населеных пунктаў усталёўваюцца на рускай мове - папрасіў патлумачыць мясцовую “вертыкаль” прыхільнік “Руху за Свабоду” Андрэй Юркоў (на фота). Ён накіраваў пісьмовы зварот з гэтай нагоды ў Дрыбінскі раённы выканаўчы камітэт.
Андрэй Юркоў звярнуў увагу мясцовай адміністрацыі на тое, што ўва ўсіх суседніх раёнах назвы населеных пунктаў на шыльдах выкананы па-беларуску. На іх фоне Дрыбіншчына кантрастуе.
У сваім адказе старшыня Дрыбінскага райвыканкаму П.І.Панасюга патлумачыў, што “ўсталяванне інфармацыйных знакаў адбываецца згодна з СТБ-1140-99 пункт 4.1.17, які кажа: “надпісы павінны наносіцца на беларускай або рускай мовах (пераважна на беларускай)”. У сувязі з гэтым кіраўнік мясцовай вертыкалі паабяцаў, што “пры замене інфармацыйных знакаў, якія прыйшлі ў нягоднасць, новыя знакі будуць мець надпіс на беларускай мове”. |