Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Вайцюшкевіч выступіў у Леніна і Мсціславе
15.09.2009 г.

Вядомы сучасны беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч адкрыў новы сезон, наведаўшы наш рэгіён. 4 верасня ён выступіў у раённым Доме культуры аграгарадка “Новы шлях” Мсціслаўскага раёну. 6 верасня Вайцюшкевіч даў канцэрт у Горацкім педагагічным каледжы ў мястэчку Леніна.

Зміцер Вайцюшкевіч – лідэр і мастацкі кіраўнік WZ-Orkiestra (Усход-Захад Аркестар). Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадскі шансон, рок, аўтарская песня. Супрацоўнічае з вядомымі беларускімі і замежнымі калектывамі.

1992-1998 – удзельнік гурту «Палац», што выконвае беларускі аўтэнтычны фальклор, як у арыгінальным гучанні, так і ў разнастайных стылёвых апрацоўках. У 1993 годзе «Палац» патрапіў у дзесятку лепшых калектываў Усходняй Еўропы па выніках фестывалю RFI (Radio France Internationale). Лаўрэаты шматлікіх фэстаў і конкурсаў СНД і заходнееўрапейскіх краінаў.

1997-2001 – удзельнік гурта KRIWI, што спэцыялізуецца на выкананні традыцыйнай музыкі (world music). Заўсёднікі міжнародных этна-фестываляў і лідэр еўрапейскіх этна-чартаў. Былі прызнаны «гуртом году» на «Рок-каранацыі-99», у свой час адзначаліся ў намінацыях «Традыцыі і сучаснасць» і «Лепшы відэакліп». Гурт быў названы лепшым на конкурсе “Musika Vitale” у Берліне.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач