Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Горацкі і Мсціслаўскі малаказаводы шкодзяць экалогіі
07.08.2009 г.
Да такой высновы прыйшлі спецыялісты Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Паводле праведзенай праверкі вызначана, што “Малочныя горкі” і Мсціслаўскі масларобна-сыраробны завод парушалі правілы ўтылізацыі адыходаў вытворчасці, пра што паведаміла агенцтва БелаПАН.

У траўні і чэрвені эколагамі былі зафіксаваныя факты скідання прадпрыемствамі сцёкавых водаў у камунальную каналізацыю. Малочная сыроватка, якая такім чынам патрапляе ў каналізацыю, нейтралізуе мікраарганізмы, што выкарыстоўваюцца на станцыях біялагічнай ачысткі вады. У выніку шкодныя рэчывы забруджваюць рэкі і азёры. Такая сітуацыя павінна быць вырашана ў бліжэйшы час. Пра гэта на паседжанні калегіі заявіў кіраўнік Мінпрыроды Уладзімір Цалко. Ён адзначыў, што на сённяшні дзень гэтая праблема з’яўляецца адной з найбольш вострых, бо

малочныя заводы істотна забруджваюць навакольнае асяроддзе.

Іх негатыўны ўплыў у апошні час узмацніўся ў сувязі з ростам вытворчых магутнасцяў. У сувязі з гэтым міністр лічыць неабходна заняць жорсткую пазіцыю ў адносінах да прадпрыемстваў малочнай галіны, якія парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства.

У Горацкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распавялі, што ведалі пра праблему даўно і паведамлялі пра яе наяўнасць у сваіх штомесячных справаздачах.

Аднак гэта не чыста мясцовая праблема. Перапрацоўка пабочных прадуктаў малочнай вытворчасці застаецца не вырашанай на многіх прадпрыемствах Беларусі. Частка з іх перадае сыроватку здатчыкам малака, а частцы даводзіцца зліваць адыходы ў каналізацыю.

Усяго за апошнія два месяцы праверкай Мінпрыроды і Мінжылкамунгасу выяўлены дванаццаць малаказаводаў, якія шкодзяць навакольнаму асяроддзю.

Гэта Ашмянскі “Сыраробны завод”, Бялыніцкая філія “Бабулінай крынкі”, Бярозаўскі сыраробны камбінат, Калінкавіцкі малочны камбінат, Капыльскі масласырзавод, Смалявіцкі малочны завод, Светлагорскі малочны завод, Уздзенскі вытворчы ўчастак “Слуцкага сыраробнага камбінату”, Хойніцкае прадпрыемства “Палескія сыры”, Чавускі масларобна-сыраробны завод.

Галоўны спецыяліст Горацкай раённай інспекцыі заўважыла, што пытанне здаецца простым толькі на першых погляд. Каб вырашыць дадзеную праблему, патрабуюцца немалыя фінансавыя ўкладанні. Аднак нягледзячы на гэта, у бліжэйшых планах “Малочных горак” закладзены крокі па развязанні сітуацыі.

Дырэктар Мсціслаўскага МСЗ Уладзімір Пятроў падчас падрыхтоўкі гэтага матэрыялу якраз ехаў у Мінск на калегію па перапрацоўцы сыроваткі і паабяцаў адказаць на ўсе пытанні па гэтай тэме пасля мерапрыемства. А ўжо сёння Уладзімір Ягоравіч распавёў, што на ягоным прадпрыемстве распрацаваны праект на 2009-2010 гады. У выніку яго рэалізацыі з’явіцца магчымасць не толькі істотна павялічыць колькасць вырабу сыроў, але і вырашыць праблему з адыходамі перапрацоўкі малака. Сёння ж для канчатковага развязання сітуацыі неабходна пабудаваць асобнае памяшканне і забяспечыць яго неабходным абсталяваннем. Пакуль жа перапрацоўваць сыроватку з мінусавай рэнтабельнасцю нявыгадна.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 observer 2009-08-08 13:50
А что здесь удивительного. Мы уже давно засрали планету.
Цытаваць
 
 
0 #2 неместный 2009-08-08 15:50
Интересная позиция у Горецкой экологии - мы давно об этом знаем, говорят. А почему они ничего не делали? Никаких мер не предпринимали?
Цытаваць
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач