Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Як хакеіст хакеісту
28.03.2010 г.
Андрэй ЮркоўКанькі у маім дзяцінстве каштавалі 30 рублёў, клюшка – 6 рублёў. Гэта пры заробках у дарослых 100—200 рублёў. А што цяпер? Канькі каштуюць мінімум 150 тысяч, клюшка – 30 тысяч, пры сярэдніх заробках 400—500 тысяч. Піша Андрэй Юркоў.

Упершыню на канькі я стаў гадоў у пяць. А з сямі гадоў і па сёння (ужо амаль 30 год) з задавальненнем гуляю у хакей. Гульня гэта хуткая і баявая. На свежым паветры нават у 15 – 20-градусны мароз дае добрую нагрузку і загартоўку. У дадатак да гэтага вельмі добра здымае стрэсы, бо на вялікай хуткасці працуюць адны інстынкты і цяжар штодзённых праблем адступае.

З дзяцінства люблю сачыць за хакейнымі баталіямі і заўсёды радасна ўспрымаю поспехі, з разуменнем стаўлюся да паразаў. Узгадваю, як у савецкія часы захапляўся гульнёй Фяцісава, Харламава, Крутава. Яны былі для нас, падлеткаў, сапраўднымі героямі.

З той пары прайшло багата часу. Хакей цяпер у нас называюць спортам №1, бо гэта ўлюбёная гульня кіраўніцтва нашай дзяржавы апошнія 15 гадоў. Вось і днямі адбылася нарада высокіх спартовых чыноўнікаў на чале з кіраўніком Беларусі па хакейным пытанні. Галоўнае , што абмяркоўвалася – гэта “правал” (?!) нашай алімпійскай зборнай па хакеі на гульнях у Ванкуверы. Была зроблена выснова, што кепска працавалі ўсе: і трэнеры, і чыноўнікі, і хакеісты. Кіраўнік дзяржавы загадаў разабрацца і стварыць нейкую “хакейную вертыкаль”, каб у будучыні на ўсіх турнірах Беларусь хакейная грымела.

Безумоўна, шмат на нарадзе было і плённых думак, але агульны фон (хакей – для перамог) быў нязменным. Дык у нас, у Беларусі, хакей для народа ці народ для хакея?

Для гульні ў хакей патрэбны хаця б тры рэчы: лёд, канькі і клюшка з шайбай. Зімы ў нас бываюць розныя, але пры жаданні гуляць 1,5—2 месяцы на год можна. Канькі у маім дзяцінстве каштавалі 20—30 рублёў за пару, клюшка – 5—6 рублёў. Гэта пры заробках у дарослых 100—200 рублёў. Таму набыць хакейныя прылады для дзяцей праблемай не было. Амаль на кожнай вуліцы ці раёне горада альбо вёскі была свая каманда, і гульні па выходных з удзелам 5—6 камандаў “на высадку” былі справай звычайнай.

А што цяпер? Канькі каштуюць мінімум 150—300 тысяч, клюшка – 30—60 тысяч, пры сярэдніх заробках 400—500 тысяч. А клюшак тых трэба 3—4 на сезон.

Вось і выходзіць, што сёння у Горках сабраць хоць дзясятак чалавек на гульню нерэальна.

Тым падлеткам, каму пашэнціла трапіць у хакейную секцыю (а такіх усяго 15—20 на ўсе Горкі) яшчэ канькі і клюшкі выдаюць. Ды часта гуляць тымі клюшкамі дзеці баяцца, бо трэнеры ім кажуць: калі зломіш, дык новую будзеш набываць сам. Таму і таўчэцца каля хакейнай пляцоўкі так багата моладзі з панурымі тварамі. На прапанову: “Гайда з намі, шайбу ганяць”, з сумам адказваюць: “І радыя б, ды няма за што набыць ні клюшак, ні канькоў”.

А зараз няма ўжо і лёду. Пару тыдняў адлігі ў лютым пазбавілі апошняга энтузіязму нашых тутэйшых спартовых чыноўнікаў, і на пытанні моладзі: калі будзе лёд, маразы ж пякуць – чуем адзін адказ: сезон скончыўся!

Складаецца ўражанне, што нашым “спартыўным функцыянерам” было б лепей, каб той сезон і не распачынаўся. Хакей жа можна паглядзець і па тэлевізары.

Яшчэ разважаюць некаторыя пра лядовы палац у Горках. Маўляў, пабудуюць яго, во тады будзе хакей. Але ж ці праўда гэта? Ну, пабудаваць можа яшчэ грошы і дадуць з Мінска ці Магілёва, але ўтрымліваць той палац давядзецца з раённага бюджэту. Ці пацягнем? Калі мы ў такую зіму, як сёлета, не ў стане знайсці сродкі на чыстку снегу, ваду і канькі з клюшкамі, дык адкуль грошы возьмуцца на падтрыманне ў працоўным стане палаца?

Не болей чым 20—25 чалавек сёння ў Горках рэгулярна гуляюць у хакей, дык што для іх будзем рабіць гэты палац? А мо лепей давайце спачатку давядзём колькасць хакеістаў у раёне хаця б да 250—300 чалавек, зацікавім людзей займацца масавымі зімовымі відамі спорту. Пачнём заліваць не адзін каток на раён на 50 000 насельніцтва (!), а хаця б 5—10 каткоў. Нават праблему цёплых зімаў можна вырашыць, як у Менску: усталёўваецца на вуліцы дадатковае ахалоджванне лёду, і катацца можна ад лістапада да красавіка. І танней за палац у разы.

І апошняе. Крыкі чыноўнікаў аб неабходнасці перамог над Канадай і ЗША выклікаюць смех. Бо там хакей – гэта бізнэс, які прыносіць мільярды. Але ён прыносіць іх таму, што там багата жыве народ і мае шмат грошай, каб плаціць за дарагія відовішчы. Квіткі на хакей на Захадзе каштуюць 50—100$ і трыбуны заўсёды поўныя. Там у школах ёсць басейны, залы для спорту і зімовыя лядовыя пляцоўкі. У нас і за 5—10 тысяч ніхто амаль не ходзіць на матчы. А мара нашага кіраўніка аб перамогах у хакеі над “буржуямі” хіба што можа задаволіць яго няздзейсненыя амбіцыі аб пабудове развітай дзяржавы. Маўляў, глядзіце! Мы хоць і голыя, а вас б’ём.

Таму і выходзіць, што перамогі на сусветных гульнях патрэбныя ў нас перш за ўсё першаму хакеісту краіны. Мне ж, простаму беларускаму хакеісту, патрэбна, каб я, мае дзеткі, суседзі, сябры – усе мы, паважаныя землякі, мелі сродкі і магчымасці займацца спортам, мацаваць здароўе, каб не пілі. А пасля гэтага з’явяцца і нашы сапраўдныя перамогі.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 неместный 2010-03-28 09:25
Юрков еще и спротсмен? Разносторонний человек!
Цытаваць
 
 
0 #2 observer 2010-03-28 09:50
Спасибо, Андрей! Намек на главного хоккеиста страны понят!
Цытаваць
 
 
0 #3 Russki Medved 2010-03-29 13:49
Хоккей - это игра и не надо её мешать с политикой.
Пысы, Андрей, а вот по поводу батькоу, то не надо думать, что Андрей был чего-то лишён с детстве.
Цытаваць
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач