Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Мытныя гульні
02.02.2010 г.
Новы 2010 года распачаўся новай падзеяй у эканоміцы нашай краіны: Беларусь увайшла ў мытны “саюз трох” разам з Расіяй і Казахстанам. Гэта значыць, што паміж краінамі не будзе больш мытных пошлінаў, а для тавараў з-за мяжы саюзу будзе ўведзены адзіны тарыф (прасцей кажучы, збор за увоз і продаж чужых тавараў на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Казахстана). Аднак усе тры краіны-ўдзельніцы маюць надта розныя інтарэсы, каб у гэтым хаўрусе ўсё ішло гладка.

Нашаму кіраўніцтву да зарэзу патрэбны танны газ і нафта, каб працягнуць хоць на які яшчэ год сённяшні “камунізм”. Казахскаму – трэба прадаваць сваю сыравіну, металы, збожжа, але ж усе экспартныя нафтаправоды і чыгуначныя шляхі ідуць праз Расію, якая абдзірае за транзіт бедных казахаў як ліпку. Таму яны спадзяюцца на зніжэнне транспартных выдаткаў і ўсталяванне роўных з Расіяй экспартных тарыфаў. У Расіі, у сваю чаргу, ёсць і эканамічны і геапалітычны разлік. Яшчэ багата хто з кіраўніцтва гэтай краіны спіць і бачыць адраджэнне “магутнага СССР”. Грошай на тое, каб рэальна фінансаваць палітычную інтэграцыю Расія ніколі не мела, а зараз не мае тым больш. Паглядзіце, як “грабуць” у розныя бакі ад Масквы і Татарстан, і Каўказ, і Далёкі Усход. Моцы ж на “інтэграцыю” з дапамогай зброі таксама сёння няма. Вунь, Чачню з Дагестанам ужо 15 год “аперыруюць” і ўсё ніяк не скораць.

Менавіта таму прыватна мне ўсе гэтыя “інтэграцыйныя танцы” нагадваюць гульню за картачным сталом “круцялёў”, кожны з якіх спадзяецца лёгка “кінуць” двух іншых. Інакш кажучы, вырашыць за чужы кошт свае сённяшнія вострыя праблемы. Але пытанне ў тым, што ўзровень “гульцоў” прыкладна аднолькавы, таму пераможцы быць у прынцыпе не можа. Тым больш ніколі ў гісторыі не было, каб “саюз жабракоў” іх узбагаціў.

Як жа ідзе тая гульня? Ды проста. Расія разважае так. Хочаце, беларусы, таннай нафты? Тады перасядзьце з “іншамарак” на “Жыгулі” ды “Волгі” ды пусціце свабодна ў крамы расійскі (а можа хутчэй кітайскі?) тавар. Вам, казахі, патрэбны нафтаправоды, чыгунка? Няма праблемаў! Аддайце пакеты акцый вашых лепшых прадпрыемстваў і будзем дзяліць вашы даходы разам. У сваю чаргу нашы ўлады адразу дастаюць з рукавоў свае козыры: палохаюць Маскву здачай апошняга “заходняга фарпоста”. Казахстан таксама не спіць у шапку і пагражае пракласці трубы ў абыход РФ праз Каспій на захад у Еўропу і на ўсход – у Кітай.

Увесь гэты шантаж аднаго іншым працягваецца замест рэальнай працы па інтэграцыі ў сусветную эканоміку, па далучэнні да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Бо менавіта развітыя краіны маглі б нам прапанаваць так неабходныя сёння тэхналогіі, інвестыцыі, інавацыйныя падыходы ў вытворчасці і сістэме падрыхтоўкі кадраў. А так, на жаль, паважаныя землякі, нам пакуль застаецца толькі спадзявацца, што ўсе гэтыя “мытныя гульні” паціху заглухнуць, і нам або нашым дзецям не давядзецца плаціць удвая даражэй за ўласных “жалезных коней”.

Андрэй Юркоў, эканаміст-менеджэр

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 Белорус 2010-02-02 12:10
Все равно мы их натянет! Они еще нам сами нефть будут предлагать, а мы брать отказыаться будем!
Цытаваць
 
 
0 #2 cynic 2010-02-03 06:22
ox vi menia rassmewili, otkazivat'sia budem....tol'ko usloviya stavim, a kak svoi dolgi otdavat'--otkuda??eksportoorientirovannaja strana...net slov..
Цытаваць
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач