Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

"Пустыя" грошы
22.01.2010 г.
Здаецца, што 2009 год стаўся тым часам, калі нават непахіснае ў сваёй самаўпэўненасці кіраўніцтва краіны прызнала крызіс. Вымушанае ў “пажарным” рэжыме шукаць грошы, каб лапіць дзіркі ў бюджэце і кідаць даляры ў топку валютнай біржы на падтрымку курсу нашага рубля, “вертыкаль” пачала нават гаманіць аб лібералізацыі. Як цяпер мне бачна, мэта была адна: пад салодкія для “буржуйскага” вуха словы аб рэформах, прыватызацыі, лібералізацыі і г.д. выцягнуць мільярды даляраў ад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Задачу з поспехам выканалі. А што далей?

А далей пачынаецца самае складанае. Як разважае наш зямляк-беларус? Урад гэтыя грошы пазычыў, ён няхай і аддае. Мяне гэта мала кранае, бо я з гэтых грошаў нічога не атрымаў. Я сяджу на сваёй працы, неяк выжываю. Абы не скарацілі ці не звольнілі. А там… будзь, што будзе. Было і цяжэй, і неяк выкручваліся.

Але на самой справе ўсё выглядае не так проста.

Бо грошы з МВФ бяруцца, каб дацягнуць без абвалу курс нашага зайчыка да наступных прэзідэнцкіх выбараў і, калі пашанцуе, давесці сярэдні заробак на канец бягучага года да 500 даляраў.

Для каго наша “вертыкаль” давядзе заробкі да плану – здагадайцеся самі.

А тым часам функцыянаванне нашай эканомікі забяспечваецца грашовай эмісіяй Нацыянальнага банку. Калі проста – друкаваннем пустых грошай. “Ленінскі шлях”, на жаль, пра гэта не піша.

Але ж нікому не сакрэт, што сёння калгасы і арганізацыі нават заробак выплачваюць у крэдыт.

Ды і гэта паўбяды. Бяда сёння ў тым, што масавае будаўніцтва бюджэтных аб’ектаў (аграгарадкі, фермы, жыллё на вёсцы) вядзецца за эмісійныя (пустыя, не заробленыя) сродкі. Тэрміны вяртання і працэнты па такіх пазыках дазваляюць дасведчанаму чалавеку зрабіць выснову, што вяртаць іх, па вялікаму, ніхто не збіраецца.

Што ж атрымліваецца, паважаныя землякі? Калі мы з вамі прыходзім па крэдыт у банк, з нас дзяруць 20-26% гадавых, і мы пачынаем іх гасіць адразу альбо максімум праз тры гады (асноўны доўг). А калі ў раёне пачынаецца чарговая “будоўля стагоддзя”, дык арганізацыя-падрадчык атрымлівае цэлую раку грошаў з Нацбанку (няхай і праз упаўнаважаны камерцыйны банк). А крэдыт тым часам павесяць на які-небудзь паўжывы калгас гадоў на 10, а то і болей. Пры гэтым працэнт складзе 5-10% гадавых, якія за калгас пагасіць сам бюджэт!

Чаму б не даць такой халявы простаму чалавеку? Таму, што на ўсіх не хопіць. А так, быццам, і справа добрая: аграгарадок сялянам пабудавалі, трактар ці плуг у лізінг далі, і грашовыя плыні пад надзейным кантролем.

А ці патрэбен селяніну аграгарадок ці ферма з трактарам ды плугам – ніхто не пытае. Бяры, а то не ты, дык іншы кіраўнік возьме.

Штосьці аналагічнае панавала ў нашай эканоміцы напярэдадні выбараў 2001 года. Тады, праўда, імкнуліся да 100$, а не да 500$ сярэдні заробак давесці. І дасягнулі (здаецца, збольшага на паперы) у асноўным, дзякуючы шалёнаму друку пустых грошай. А потым, літаральна за паўгода, курс нашага рубля да даляра і, адпаведна, заробкі пайшлі імкліва ўніз. Вось так, паважаныя землякі.

Грашовы варштат (станок) нельга рабіць цацкай у нечых руках. Бо існуюць аб’ектыўныя законы эканомікі, і іх парушэнне цягне за сабой вельмі цяжкія наступствы для ўсяго грамадства.

Можна ўпэўнена казаць, што расплачвацца за гэтыя надрукаваныя “халяўныя” для кагосьці грошы прыйдзецца не тым, хто сёння на іх нажываецца, а нам з вамі, паважаныя землякі. Справа толькі ў часе.

Андрэй Юркоў, менеджэр-эканаміст

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 Дядя Ваня 2010-01-22 12:52
Критиковать каждый мастак. Но есть объективные факты. У нас нет хаоса и обвала, как на Украине. Так что все власть делает правильно.
Цытаваць
 
 
0 #2 Пессимист 2010-01-22 19:45
А где в Украине хаос и обвал? в Киеве? в Одессе? в Крыму? Во Львове? Что-то их я там не видел. Расскажите, я съезжу погляжу, где там хаос и обвал. По результатам 2009 года Украина экспортировала 25 млн. т. хлеба, 3-е место в мире после США и Канады. Нашему "батьке" и Вам такое и не снится.
Цытаваць
 
 
0 #3 Дядя Ваня 2010-01-23 01:07
П*деть - не мешки ворочать, вот я к чему. Работать надо, а не власть ругать. Ругать любой дурак может.
Цытаваць
 
 
0 #4 неместный 2010-01-23 09:54
Всегда читаю все, что пишет Юрков. Его позиция заслуживает уважением, конечно. Но зачем же столько "чернухи"? Все плохо, плохо, плохо. Если бы все было плохо, то и люди это бы чувствовали. А так белорусы живут на самом деле не так уж и плохо. И это знают и ценят.
Цытаваць
 
 
0 #5 БРРРРРР 2010-01-23 10:13
Хопіць енчыць!
Цытаваць
 
 
0 #6 SOS 2010-01-24 11:43
Точно, на Гаити вообще землятресения. У нас нет, значит, "правильной дорогой идем, товарищи" ))))))))
Цытаваць
 
 
0 #7 cynic 2010-02-03 06:01
Jivet so mnoj devo4ka iz Gaiti..Kone4no, odna iz samix bednix stran mira, da i sej4as perejivaut ne lu4wij moment...no vse rodstvenniki, kotorie okazalis' za predelami Gaiti sej4as boriatsia za vijivanie svoix rodnix..sobiraut den'gi so vsego mira...estestvnno, im ewe dolgo vosstanavliavat'sia daje do togo urovnia, na kotorom oni bili, no nikto ne sidit sloja ruki..
s nami je drugaja istorija...vse jaluemsia, vse u nas ploxo i v to je vremia sidim i ni4ego ne delaem...interesno, gde eto ne tak uj ploxo?????gospodin nemestnij???kone4no, ne tak ploxo, kak v Gaiti sej4as, no nel'zia li sravniavat' so stranami, kotorie jivut lu4we? i nam nujno zemletriasenie, 4tobi mi zawevelilis'?
Цытаваць
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач